28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крах дыктатарскага рэжыму заўсёды адбываецца раптоўна

15
Крах дыктатарскага рэжыму заўсёды адбываецца раптоўна
УЛАДЗІМІР ПУЦІН
ФОТА: TWITTER

Калі ў РФ зменіцца ўлада, тым, хто датычны да ваенных злачынстваў у Крыме і робіць гэта на Данбасе, давядзецца адказваць.

У Расеі заявілі, што не абавязаныя рэагаваць на высновы пракуратуры Міжнароднага Гаажскага трыбунала аб тым, што на Данбасе прысутнічаюць расейскія войскі, бо Расея летась выйшла з-пад юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда. Скажу так: Пуцін можа вывесці Расею з-пад юрысдыкцыі хоць самога спадара Бога, але цяжар учыненых ім злачынстваў ад гэтага не мяняецца. Пуцінскі рэжым сыдзе, як сыходзяць усе аўтарытарныя рэжымы. Калі прыйдзе новая ўлада, тым, хто чыніў ваенныя злачынствы ў Крыме і прадаўжае гэта рабіць на Данбасе, немінуча давядзецца адказваць, перш за ўсё, перад расейскім судом, піша расейскі палітолаг і публіцыст Андрэй Піянткоўскі для nv.ua.

Украінцам трэба ведаць, што на мінулым тыдні прайшоў Чацвёрты форум расейскай апазіцыі «Свабодная Расея», дзе мы склалі спіс людзей, вінаватых у злачынствах, перш за ўсё, ваенных злачынствах ва Украіне. У гэтым спісе - 11 катэгорый людзей: ад катэгорыі, умоўна названай «правадыры», у якой пазначаныя прозвішчы Пуцін, Шайгу, Лаўроў, - да катэгорыі «прапагандысты» - Кісялёў, Салаўёў і іншыя дзеячы, якія апраўдваюць гэтыя злачынствы. Так што не толькі ва Украіне і свеце, але і ў Расеі памятаюць пра гэтыя злачынствы. І ад пакарання злачынцы не сыдуць.

Наўрад ці высновы пракурора Гаажскага суда паўплываюць на імідж Пуціна перад прэзідэнцкімі выбарамі. Расейскія абывацелі нават не даведаюцца пра гэта, бо расейскі тэлевізар аб гэтай падзеі не расказвае. Але заява з Гаажскага суда - гэта не пусты гук, гэта можа паўплываць на пуцінскі імідж у свеце. Мы ўсе бачым, як становіцца больш жорсткім стаўленне да пуцінскага рэжыму. Асабліва, з боку амерыканскага ўраду. Нават нягледзячы на тое, што Пуціну ўдалося зрабіць «агента» прэзідэнтам ЗША. Але амерыканскія інстытута выявіліся мацнейшымі. І сённяшняя палітыка Штатаў, асаблівага наконт украінскага пытання, даволі жорсткая. Яе прынцыпы стала агучвае спецпрадстаўнік ЗША Курт Волкер.

Акрамя таго, Амерыканскі кангрэс аднагалосна прагаласаваў за закон аб персанальных санкцыях супраць расейскіх алігархаў. Ужо менш, чым праз 60 дзён тыя людзі, пра якіх мы гаворым, будуць названыя злачынцамі, і да іх будуць ужытыя санкцыі, якія для іх - не менш балючыя, чым пастановы ўсякіх міжнародных судоў.

Гэта яны, толькі паводле афіцыйных ацэнак, скралі ў Расеі блізу 1 трыльёна даляраў. Гэта ўсё актывы ваенных злачынцаў, пачынаючы з Пуціна. Вядома ж, там няма рахункаў з прозвішчам Пуцін, але ўсім вядома, хто з'яўляецца яго фронтмэнам, тыпу Ралдугіна і іншых. Гэтыя грошы будуць замарожаныя, канфіскаваныя, і гэта вельмі сур'ёзны ўдар па расейскаму кіраўніцтву.

Што здарыцца пасля ўвядзення персанальных санкцый - нават немагчыма прадказаць. Крах дыктатарскага рэжыму заўсёды адбываецца раптоўна. Правіў сабе Мугабэ 30 гадоў, а ў адзін цудоўны дзень прыехалі ў ягоны палац вайскоўцы і адхілілі ад улады. То бок, чым больш Захад будзе праяўляць жорсткасць у дачыненні да Расеі, тым хутчэй такое адбудзецца і ў Крамлі. Як мне ўяўляецца, Пуцін сыдзе не ў выніку нейкай масавай рэвалюцыі, а ў выніку «палацавага перавароту». Яго проста скінуць людзі, якія адчуюць на сабе новыя заходнія санкцыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках