28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты бароняць свае правы з дапамогай ААН

5
Актывісты бароняць свае правы з дапамогай ААН

У 2017 годзе Камітэт ААН разгледзеў прэтэнзіі 12-ці гамельчукоў, шэсць новых паведамленняў прынятыя да разгляду.

Кіраўнік Гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў Леанід Судаленка падрыхтаваў да Дня Правоў Чалавека дайджэст індывідуальных паведамленняў, разгледжаных цягам 2017 года ў Камітэце ААН у правах чалавека, а таксама паведамленняў, падрыхтаваных арганізацыяй сёлета і прынятых тут да разгляду. Усяго цягам года ў КПЧ ААН разгледжаныя прэтэнзіі 12-ці гамельчукоў, у шасці з 34-х пададзеных новых паведамленняў пачатая камунікацыя з урадам Беларусі, паведамляе gomelspring.org.

Зінаіда Шуміліна і іншыя (усяго 11 чалавек) супраць Беларусі (справа №2142/2012)

На 120-й сесіі КПЧ ААН у Жэневе ў ліпені 2017 года КПЧ ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы дванаццаці гомельскіх актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) на правядзенне мірных сходаў і выказванне меркавання. Міжнародныя экспэрты адзначылі, што «фактычная забарона на правядзенне ва ўсякім грамадскім месцы Гомеля мірных сходаў, за выключэннем аднаго ў аддаленым раёне, залішне абмяжоўвае права на свабоду сходаў і свабоду выказвання меркаванняў». Тут таксама крытычна паставіліся і назвалі «празмерным грузам» абавязак укладання дамоваў на паслугі міліцыі, медыкаў і камунальнікаў.

Леанід Судаленка супраць Беларусі (справа №2929/2017)

25 жніўня 2015 года праваабаронца вяртаўся цягніком з Вільні ў Менск. У Маладзечне яго з ужываннем фізічнай сілы выцягнулі з цягніка і адправілі на паглыблены дагляд, падазраючы ў экстрэмізме. Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, Судаленка звярнуўся ў Камітэт ААН у правах чалавека (КПЧ ААН) аб парушэнні права на свабоду перамяшчэння і неўмяшанні ў асабістае жыццё. Скарга зарэгістраваная 19 студзеня 2017 года і накіраваная ўраду Беларусі для каментароў.

Кастусь Жукоўскі супраць Беларусі (справа №2955/2017)

Цягам 2016 года гомельскага фрылансера Кастуся Жукоўскага шэсць разоў прыцягвалі да адказнасці (значныя адміністрацыйныя штрафы (усяго цягам года блізу 2-х тысяч даляраў ЗША) за працу без акрэдытацыі для тэлеканала «Белсат». Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі абароны, ён звярнуўся са скаргай у КПЧ ААН аб парушэнні ягоных правоў паводле артыкула 19 у сукупнасці з п.2 і п.3 артыкула 2 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах – права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі). 15 лютага 2017 года скарга зарэгістраваная і накіраваная ўраду Беларусі для каментароў.

Мікалай Уласевіч супраць Беларусі (справа №2960/2017)

У 2016 годзе жыхар Астраўца, Ашмянскага раёна Мікалай Уласевіч вылучаўся кандыдатам у «дэпутаты» «парламента» ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Пасля рэгістрацыі кандыдатам яму было адмоўлена ў трансляцыі перадвыбарнай праграмы па ТВ і ў яе апублікаванні ў раённай газеце. Экс-кандыдат звярнуўся са скаргай у суд, аднак і тут яму было адмоўлена ў разглядзе справы з прычыны непадведамаснасці перадвыбарчых спрэчак суду. 5 сакавіка 2017 года ягоная скарга зарэгістраваная паводле артыкулаў 14, 19, 25 у сукупнасці з п.2 і п.3 артыкула 2 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах – адмова ў правасуддзі, парушэнне права на вольнае выказванне меркавання і права быць абраным на свабодных выбарах. Цяпер наконт скаргі ідзе размова з урадам Беларусі.

Сяргей Касабуцкі і іншыя (усяго 4 чалавекі) супраць Беларусі (справа №2968/2017)

28 траўня 2016 года Сяргей Касабуцкі разам з іншымі грамадзянамі з мэтай звярнуць увагу грамадскасці на зніжэнне сумы аплаты працы наёмных работнікаў у Беларусі, звярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам з заяўкай аб правядзенні ў горадзе мірных сходаў, у чым ім было адмоўлена. 27 лютага 2017 года паводле факта адмовы ў мірным сходзе група грамадзян падала ў КПЧ ААН скаргу аб парушэнні артыкулаў 19 і 21 у сукупнасці з п.2 і п.3 артыкула 2 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных (парушэнне права на выказванне меркавання, права на мірны сход). 15 сакавіка скарга зарэгістраваная і накіраваная ўраду Беларусі для каментара.

Уладзімір Кацора супраць Беларусі (справа №3002/2017)

27 красавіка 2017 года Уладзімір Кацора звярнуўся ў КПЧ ААН у факце адміністрацыйнага арышту на 12 дзён за ўдзел у акцыях пратэсту супраць дэкрэта аб «дармаедах». Скарга пададзеная аб парушэнні артыкулаў 19 і 21 у сукупнасці з п.2 і п.3 артыкула 2 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (парушэнне права на выказванне меркавання, права на мірны сход). 6 ліпеня 2017 года першая, так званая «дармаедская» скарга зарэгістраваная і накіраваная ўраду Беларусі для каментароў.

Вольга Нікалайчык супраць Беларусі (справа №3056/2017)

7 лютага 2017 года паводле факта вялікіх штрафаў за пікеты (агулам сума штрафаў цягам 2016 года роўная блізу 1500 даляраў ЗША). Вольга Нікалайчык звярнулася ў КПЧ ААН са скаргай аб парушэнні артыкулаў 19 і 21 у сукупнасці з п.2 і п.3 артыкула 2 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (парушэнне права на выказванне меркавання, права на мірны сход). 29 лістапада 2017 года яе скарга зарэгістраваная і накіраваная ўраду Беларусі для каментароў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках