20 красавiка 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкрыццё завода «Белджы» адкладаецца на трэці квартал

51
Адкрыццё завода «Белджы» адкладаецца на трэці квартал

Нягледзячы на клятвенныя запэўніванні віцэ-прэм'ера Сямашкі, штосьці пайшло не так.

Урачыстае адкрыццё новага завода кітайскіх аўтамабіляў у Барысаўскім раёне перанесена з першага на трэці квартал. Пра гэта паведаміў першы намеснік дырэктара СЗАТ «Белджы» Андрэй Шчамялёў, паведамляе ex-press.by.

"Будаўніцтва ўжо знаходзіцца на завяршальным этапе, 80% работ можна лічыць выкананымі, - сказаў намеснік дырэктара. - Усе чакалі, што завод пачне працаваць ужо з 1 студзеня гэтага года. Аднак кітайскія партнёры не ўлічылі некаторых асаблівасцяў, у тым ліку кліматычных і лагістычных, якія зацягнулі будаўніцтва вытворчасці. Акрамя таго, адаптацыя праекта, які быў цалкам спраектаваны ў Кітаі, у нас у краіне праходзіць больш складана і даўжэй. Адыграла сваю ролю і тое, што беларускія тэхналогіі і стандарты аўтапрама больш строгія і жорсткія, набліжаныя да еўрапейскіх".

У ліпені мінулага года кіраўнік кітайскай карпарацыі «СІЦІК Груп» Ван Цзюнь падчас сустрэчы з Лукашэнкам запэўніў, што праект будаўніцтва аўтамабільнага завода ў Барысаўскім раёне будзе завершаны своечасова.

Трохі раней, 30 чэрвеня мінулага года на сумесным пасяджэнні палаты прадстаўнікоў і савета рэспублікі, віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, кажучы пра будаўніцтва завода «Белджы», распавядаў, што праект ідзе няпроста і дапусціў, што запуск завода ў эксплуатацыю можа адбыцца не да канца 2016 года, як планавалася раней, а ў першым квартале 2017 года.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках