24 красавiка 2024, Серада, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія навукоўцы прадэманструюць «офісны суперкампутар»

34
Беларускія навукоўцы прадэманструюць «офісны суперкампутар»
Суперкампутар «СКІФ» У МЕНСКУ
ФОТА: TUT.BY

Асноўнай вартасцю «суперкампутара» будзе тое, што яго можна пераносіць.

Эксперыментальны ўзор офіснага суперкампутара «СКІФ-Геа» прэзентуюць на ТІБО-2017 у Менску, паведаміў сёння ў прэс-цэнтры БелТА намеснік генеральнага дырэктара Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Сяргей Круглікаў.

Згодна з саюзнай праграмай «СКІФ-Нетры» мяркуецца распрацоўка і стварэнне двух доследных узораў (цэнтра апрацоўкі звестак і офіснага варыянту) сямейства высокапрадукцыйных вылічальных сістэм «СКІФ-Геа» для вырашэння рэсурсаёмістых геолага-геафізічных і геамеханічных вылічальных задач. Доследныя ўзоры знаходзяцца на этапе стварэння, таму іх кошт пакуль не называецца.

«Офісны варыянт «СКІФ-Геа» можна будзе пераносіць, ён будзе крыху большы, чым звычайны офісны кампутар. Там выкарыстоўваюцца арыгінальныя айчынныя тэхналогіі для цеплаадводу, таму ствараць шуму ён не будзе. Эксперыментальны ўзор офіснага суперкампутара пакажуць на ТІБО-2017 на стэндзе Нацыянальнай акадэміі навук, усе ахвотныя змогуць убачыць, як вырабляюцца вылічэнні з дапамогай суперкампутарных тэхналогій. Налета ўжо пачнецца яго эксплуатацыя», - растлумачыў Сяргей Круглікаў.

З ягоных слоў, такі суперкампутар зможа аператыўна рабіць разлікі нават на радовішчах. «Мы прыйшлі да таго, што калі раней пэўныя задачы вырашаліся за 46-47 гадзін, з дапамогай суперкампутарных тэхналогій вырашаюцца цягам 7-8 хвілін», - растлумачыў ён.

Цэнтр апрацоўкі звестак будзе размяшчацца ў Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі. Ён дасць магчымасць у аддаленым рэжыме з дапамогай хмарных і грыд-тэхналогій вырашаць шэраг задач у геолагавыведцы.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках