19 красавiка 2024, Пятніца, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google выперадзіла Apple у рэйтынгу самых дарагіх брэндаў у свеце

Google выперадзіла Apple у рэйтынгу самых дарагіх брэндаў у свеце

Першыя пяць месцаў рэйтынгу занялі амерыканскія кампаніі.

Амерыканскія кампаніі займаюць першыя пяць месцаў у рэйтынгу самых дарагіх брэндаў у свеце, сведчаць вынікі штогадовага даследавання кансалтынгавай фірмы Brand Finance. Пры гэтым на першую пазіцыю выйшла інтэрнэт-кампанія Google, кошт брэнда якой павялічыўся за мінулы час амаль на чвэрць і дасягнуў $109,47 млрд, паведамляе «Інтэрфакс».

Брэнд Apple патаннеў прыкладна на 27%, да $107,141 млрд, у выніку чаго ён апусціўся на другое месца ў рэйтынгу. На трэцім застаўся інтэрнэт-рытэйлер Amazon.com, кошт брэнда якога ацэньваецца на $106,396 млрд (рост на 53%). Тэлекамунікацыйная кампанія AT&T падаражэла больш як на 45%, да $87,016 млрд, і паднялася да чацвёртага радка спісу, у параўнанні з шостай пазіцыяй у 2015 годзе. На пятае месца з чацвёртага апусцілася Microsoft, нягледзячы на тое, што кошт брэнда вырас больш чым на 13% - да $76,265 млрд.

На шостым радку знаходзіцца першая неамерыканская кампанія – паўднёва-карэйскі вытворца электронікі Samsung ($66,219 млрд, рост на 13%). Далей зноў ідуць прадстаўнікі амерыканскага бізнэсу Verizon ($65,875 млрд), Walmart ($62,211 млрд) і Facebook ($61,998 млрд). Найбуйнейшы кітайскі банк Industrial & Commercial Bank of China (ICBC) замыкае дзясятку лідараў з паказчыкам $47,832 млрд.

Сярод еўрапейскіх кампаній найвышэйшае месца займае BMW. Нямецкі аўтаканцэрн знаходзіцца на 17-й пазіцыі супраць 15-й у 2015 годзе, кошт яго брэнда ацэньваецца на $37,124 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках