28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук пад выглядам элітнага алкаголю прадаваў ваду з цукрам

13
Мянчук пад выглядам элітнага алкаголю прадаваў ваду з цукрам

Махляр прыязджаў на «заробкі» ў мікрараён Серабранка.

У міліцыю звярнуліся сумныя пакупнікі: аддалі па 30 рублёў за бутэльку элітнага алкагольнага напою, а атрымалі звычайную ваду ў шкляной тары, паведамляе tut.by.

Тое, што ім «загналі» не віскі і каньяк, заўважылі не адразу. Махляр старанна маскіраваў падробку: збіраў прыгожыя бутэлькі з некранутымі этыкеткамі, захоўваў акцызы і акуратна прыляпляў іх назад. Выглядала вельмі праўдападобна.

Беспрацоўны 35-гадовы мянчук прыязджаў на «заробкі» ў мікрараён Серабранка. Далей ад дома, каб не сустрэць знаёмых. З торбай нібыта дарагога алкаголю зазіраў у цырульні, невялікія крамы і офісы.

Прапаноўваў угоду - купіць моцныя спіртныя напоі знакамітых марак максімальна зніжаным коштам. Пакуль вядома пра траіх пацярпелых - тыя купілі ў суме 7 бутэлек вады, разведзенай з паленым цукрам. Не выключана, што ёсць і іншыя пацярпелыя.

- Следчыя кваліфікуюць дзеянні мужчыны паводле ч.2 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (Махлярства). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 4 гадоў. Дарэчы, зламыснік ужо неаднаразова судзімы, - расказаў першы намеснік начальніка Ленінскага РУУС Менска Сяргей Астапчук.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках