19 красавiка 2024, Пятніца, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Салігорску эвакуявалі жыхароў інтэрната «Купалінка»

У Салігорску эвакуявалі жыхароў інтэрната «Купалінка»

Пажар адбыўся ўдзень 10 лютага ў інтэрнаце ААТ «Купалінка» ў Салігорску на вуліцы Заслонава.

Спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Адміністрацыяй інтэрната да прыбыцця ратавальнікаў былі эвакуяваныя 10 чалавек, паведамляе БелаПАН.

Гарэў пакой на чацвёртым паверсе пяціпавярховага будынка. Пашкоджаная маёмасць, пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

10 лютага быў зафіксаваны яшчэ адзін пажар у інтэрнаце. У Віцебску на вуліцы Іллінскага гарэў пакой у інтэрнаце філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэмія сувязі.

У выніку пажару пашкоджаны ложак, пасцельныя прыналежнасці, закураныя сцены і столь. Прычына пажару высвятляецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках