28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восем новых песень ад Віктара Шалкевіча

2
Восем новых песень ад Віктара Шалкевіча

Заўтра вядомы беларускі бард выступіць у Менску.

12 лютага а 19.00 у малой зале к/з «Мінск» (Кастрычніцкая, 5) - бард, актор і шансанье Віктар Шалкевіч выступіць з праграмай для ўсіх закаханых і не толькі.

На tuzin.fm выкладзены зборнік песень гарадзенскага выканаўцы, якія не публікаваліся да гэтага часу.

У інтэрнэт-зборнік ўвайшлі як зусім новыя песні, так і старыя творы, якія таксама мала хто чуў. Тут гаворка ідзе ў першую чаргу пра «Стрыт-блюз», асобнае прысвячэнне Менску. Песня напісаная роўна 25 гадоў таму.

Далей падаем каментары, якія Віктар Шалкевіч зрабіў спецыяльна для наведвальнікаў да кожнай прэзэнтаванай песні.

«Песня пра места Магілёў»

«Хто не ведае Магілёў - той не ведае нічога ў жыцці. Гэта быў другі горад у Вялікім княстве пасля Вільні колькасцю кірмашоў. Ёсць там добры хлопец Дзяніс Васілька, ён мяне вадзіў па старым Магілёве, паказаў дзе стаялі Алейная брама. І я падумаў, што варта напісаць аб гэтым горадзе песню. У кожным годным увагі месцы мае быць як мінімум адзін зацяты аматар жаночай прыгажосці і адзін набожны ізраільцян. У Магілёве гэта Валерык і Сымон - вядомыя прозвішчы толькі некаторых і не для ўсіх!»

«Станцыя Аляхновічы»

«Неяк апынуўся на гэтай станцыі паміж Менскам і Маладзечнам. Была цёплая летняя ноч. Пахла ўсё, ведаеце, як гэта ў нас бывае ў канцы вясны, на пачатку лета. Але тут пачаліся здарэнні, якія чапляліся адно за іншае. А далей - усё, як у песні».

«Блюз Вялікі Кастрычнік»

«Пісалі ці вы ў школе ўкладанні на тэму: «Калі б я сустрэўся з Леніным»? Не? А я пісаў. І герой гэтай песні пісаў. Гэта версія падзей у Петраградзе, праспяваная маладым бацькам сваёй дачкі».

«Агуркі і памідоры»

«Паэты эксперыментуюць з кветкамі! Дубоўка, напрыклад, пісаў пра шыпшыну - зялёны ліст, чырвоны цвет! І я таксама захацеў: памідоры - чырвоныя, агуркі - зялёныя! Разумейце як хочаце».

«Каля Чарговага касцёла»

«Пародыя на слязліва-сэнтымэнтальна-лірычна-патрыятычную творчасць пісьменнікаў і паэтаў сучаснасці! З'явілася яна, калі я пачуў дыск польскага хору з Менска: пасля сапраўды класных рэчаў, яны наважылі азначыць сваё паходжанне: загучалі драўляныя цымбалы, гармонік, жалосна-сіроцкае спяванне... Вы ўсе пазнаеце гэтую песню. У ёй апавядаецца гісторыя жанчыны, якая была ўсім, а стала нікім».

«Маё каханне, што ў лесе жыве»

«Гэта ўлюбёная песня майго гітарыста і калегі - Юры Хілаўца. Я яе таксама вельмі люблю».

«Сакулка-Беласток»

«На беластоцкім базары ў 90-х стаялі ўсе гарадзенскія - ад доктара навук да выхавальніка дзіцячага саду. Гэтая песня старых бізнэсоўцаў, якія пачыналі з цыгарэт і гарэлкі, а скончылі, дзякуй Богу, не на Акрэсьціна, а на Гаваях. Мілыя ўспаміны пра юнацтва...»

Песні запісаныя падчас канцэрту Віктара Шалкевіча ў менскім Тэатры эстрады 29 кастрычніка 2016 года. Гукарэжысёр - Усевалад Гроднікаў. Найбліжэйшы канцэрт выканаўцы адбудзецца 12 лютага ў малой зале КЗ «Мінск».

Квіткі ад 12,5 да 22,5 рублёў. Даведкі праз тэлефоны: 8 044 5517706, 8 029 8517706

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках