19 красавiка 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік бундэстагу нагадаў пра важнасць адзінай Еўропы

2
Кіраўнік бундэстагу нагадаў пра важнасць адзінай Еўропы
НОРБЕРТ ЛАМЕРТ

Моцная Еўропа стане самым важкім аргументаў супраць палітыкі Пуціна на кантыненце.

Старшыня бундэстага Норберт Ламерт (Norbert Lammert), адкрываючы пасяджэнне Федэральнага сходу ў абранні новага прэзідэнта ФРГ, у нядзелю, 12 лютага, заклікаў Еўропу да адзінства перад тварам палітыкі, якая праводзіцца амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам і кіраўніком расейскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным, паведамляе DW.

Са слоў Ламерта, ні Трамп, ні Пуцін не зацікаўлены ў адзінай Еўропе. У сувязі з гэтым «мы ўсе павінны дэманстраваць» відавочную цікавасць «да моцнай Еўропы», - падкрэсліў Ламерт, дадаўшы, што яе неабходна захаваць «адзінай».

Ламерт асобна спыніўся на апошніх дзеяннях прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і папярэдзіў яго аб небяспецы курсу, які ставіць сваёй мэтай ізаляцыю. Той, хто патрабуе раз'яднанасці - замест адкрытасці свету і ў даслоўным сэнсе слова будуе вакол сябе сцяну, той, хто замест свабоднага гандлю робіць стаўку на пратэкцыянізм і прапаведуе ізаляцыянізм замест супрацоўніцтва дзяржаў, той, хто абвяшчае часткай сваёй праграмы лозунг «Амерыка - перш за ўсё», не павінен здзіўляцца, што яму будуць плаціць той жа манетай, падкрэсліў Ламерт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках