19 красавiка 2024, Пятніца, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстоўцы атачылі Ісакіеўскі сабор

10
Пратэстоўцы атачылі Ісакіеўскі сабор
ФОТА: FONTANKA.RU

Да гэтага вакол сабора правялі хросны ход.

У Санкт-Пецярбургу пратэстоўцы ўсталі вакол Ісакіеўскага сабора. У акцыі пратэсту супраць перадачы сабора пад кіраванне РПЦ удзельнічаюць блізу паўтары тысячы чалавек, паведамляе «Фонтанка».

Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі губернатара горада Георгія Палтаўчанкі і скандуюць «Музей, музей, Пецярбург, Пецярбург!». Яны таксама вадзілі карагод.

Раніцай 12 лютага вакол Ісакіеўскага сабора правялі хросны ход. У ім удзельнічалі ад пяцiсот (адзнака «Фонтанкі») да шасці тысяч (адзнака епархіі) чалавек. Шэсце ўзначальвалі ключнік сабора, протаіерэй Аляксій Ісаеў і дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў, які раней збіраўся зладзіць 10-тысячны хросны ход, але не атрымаў на гэта блаславення.

Губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка загадаў перадаць сабор пад кіраванне РПЦ. У горадзе ўжо некалькі разоў ладзілі пратэсты супраць гэтага.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках