29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч: Мая наступная кніга будзе пра каханне

2
Святлана Алексіевіч: Мая наступная кніга будзе пра каханне

Аўтограф-сесія лаўрэата Нобэлеўскай прэміі выклікала ажыятаж сярод прыхільнікаў на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Менску.

Лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры 2015 года Святлана Алексіевіч у суботу, 11 лютага, наведала сціплы стэнд выдавецтва «Время» на XXIV Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Менску (ММКВЯ-2017). Яе з'яўленне, аніяк спецыяльна не анансаванае і не ўключае ў праграму мерапрыемства, выклікала вялізны ажыятаж сярод наведвальнікаў. Бясконцая плынь прыхільнікаў творчасці Алексіевіч цягам больш як чатырох гадзін атачыла пісьменніцу, піша «Інтэрфакс».

Аўтарка «Чарнобыльскай малітвы», «Часу сэканд-хэнд», «У вайны не жаночае аблічча» і іншых бэстсэлераў вельмі старалася надаць час усім. Але нават праз тры гадзіны чарга з ахвотных атрымаць аўтограф Святланы Алексіевіч не паменшылася. Яна выгіналася ўздоўж праходаў, перакрывала больш за дзясятак іншых стэндаў, што выклікала абурэнне спачатку цярплівых, а пазней вельмі незадаволеных суседзяў «Время» з выставы.

Развязаць узніклае непаразуменне нечакана падахвоціліся прадстаўнікі стэнда Нямеччыны, якія саступіла на гадзіну сваё месца беларускай пісьменніцы. Здаецца, усе кнігі Святланы Алексіевіч на выставе ў гэты дзень былі раскупленыя. Спачатку - выдавецтва «Время», дзе яны каштавалі Br13 і Br15, а потым на беларускіх стэндах, дзе кошт такіх жа кніг быў больш як удвая вышэйшы.

«Мы кожны год запрашаем Святлану Алексіевіч на свой стэнд, калі ўдзельнічаем у выставах, бо мы з ім супрацоўнічаем ужо 10 гадоў», - прызналіся прадстаўнікі расейскага выдавецтва, выказаўшы шкадаванне, што лепшага, чым некалькі квадратных метраў, арандаваных у вялікім павільёне выставы, яны не могуць прапанаваць Нобэлеўскай лаўрэатцы.

«Я вельмі люблю сваіх чытачоў і вельмі шкадую, што адміністрацыя выставы не змагла нічога зрабіць, каб правесці такую сустрэчу ў якой-небудзь вялікай зале, дзе можна было б запланаваць больш часу для камунікацыі з чытачамі», - мабыць, гэта адзінае шкадаванне, што гучала за 4 гадзіны з вуснаў пісьменніцы.

Што да самой Святланы Алексіевіч, то больш яна ні на што не скардзілася. Больш таго, за ўсе чатыры гадзіны не адхінулася ад прыхільнікаў ні на хвіліну. Хіба што на глыток гарбаты, кубак з якім ёй клапатліва паставілі на стол. Але кубак так і застаўся недапітым. Не хацелася страчвац каштоўныя хвіліны... Святлана Аляксандраўна не абмяжоўвалася простым росчыркам пяра, а старалася кожнаму напісаць індывідуальнае зычэнне. Цярпліва яна падпісвала цэлыя стосы кніг, з якімі да яе падыходзілі чакалі ў чарзе чытачы. Толькі ў самым канцы, праз 3 гадзіны, калі яна зразумела, што парадаваць усіх не здолее, а чарга ахвотных атрымаць аўтограф не змяншаецца ў нетрах кніжнай выставы, яна дазволіла сабе рабіць кароткія подпісы. Каб больш паспець...

«Мая наступная кніга будзе пра каханне, – распавяла журналістам на заканчэнні афтограф-сесіі Святлана Алексіевіч. – Гэта будуць апавяданні мужчын і жанчын. Так што, калі ў каго-то ёсць гісторыі пра каханне, якія яны хацелі б расказаць, я буду радая».

Адказваючы на пытанне, што яна пажадала б сваім чытачам і наогул усім беларусам, пісьменніца сказала толькі два словы: «Мужнасці ды ідэалізму». «Я заўсёды гэту зычу», - прызналася яна.

Святлана Алексіевіч напісала не так шмат кніг, але ўсе яны робяць вельмі моцнае ўражанне – «У вайны не жаночае аблічча», «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд». Асаблівую пранікнёнасць твораў Святланы Алексіевіч ацанілі і ва ўсім свеце, а ў 2015 годзе ёй прысуджаная Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры «за шматгалосае гучанне ейнай прозы і ўвекавечанне пакуты і мужнасці».

XXIV Міжнародная кніжная выстава-кірмаш у Менску закончыцца ў нядзелю, 12 лютага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках