19 красавiка 2024, Пятніца, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: «Воплі Відаплясава» прэзэнтавалі яшчэ адну песню па-беларуску

1
Відэафакт: «Воплі Відаплясава» прэзэнтавалі яшчэ адну песню па-беларуску
ФОТА: BELSAT.EU

11 лютага ў сталічным «PRIME HALL» выступіў вядомы ўкраінскі гурт «ВВ» з Алегам Скрыпкам.

«Воплі Відаплясава» прэзэнтавалі яшчэ адну песню па-беларуску

Гіт «Танцы» цяпер гучыць на нашай мове, і гэта далёка не астатнія планы Алега Скрыпкі — ён плануе працягваць супрацоўніцтва з беларускай культурай.

Вядомы гурт 11 лютага адыграў аншлагавы канцэрт, зняўся ў перадачы «Belsat Music Live» і пагутарыў з журналістамі на прэс-канферэнцыі.

Песня «Танцы» загучала на нашай мове дзякуючы паэту Алесю Плотку. Першую беларускамоўную песню «ВВ» – «Краіна Мрой» — пераклаў Андрэй Хадановіч. Яе на канцэрце гурт выканаў разам з дзіцячым фальклорным ансамблем «Сунічка» з Менска.

Алег Скрыпка расказаў, што гэта была іхняя ініцыятыва творчага супрацоўніцтва. Ягоныя сябры знайшлі калектыў, які адгукнуўся і вывучыў песню.

Лідар «Вопляў Відаплясава» — сапраўдны пасол украінскай культуры ў Беларусі і беларускай ва Украіне. Штогод ён займаецца арганізацыяй фэсту «Країна Мрій», на якім рэгулярна выступаюць беларускія гурты.

«Надоечы мае беларускія сябры прапанавалі такую ідэю. Ёсць пералік найбліжэйшых да ўкраінскай моў. Безумоўна, мова №1 — беларуская. Пасля яе, па-мойму, славацкая, чэшская, польская. Расейская ўваходзіць у дзясятак, але яна дзесьці ў канцы. Цікава было б арганізаваць фэст музыкі на мовах, якія мы разумеем без перакладчыка і так яго і назваць «Без перакладчыка», — распавёў Алег Скрыпка.

Адказваючы на пытанне, ён ацаніў агульны ўзровень рэпрэзэнтацыі Беларусі ва Украіне на «недастаткова»:

«Ляпіс» і «Брута» зрабілі прарыў, безумоўна. Ва Украіне ёсць культ беларускіх тавараў. У нас прадаецца беларуская касметыка, малочныя прадукты, дзверы. Так і напісана «Білоруські товари і харчі». Я кагадзе даведаўся, што ўкраінскія маркі прадаюцца пад выглядам беларускіх. Гэта і ўсё».

Ён мае беларускую вышытую кашулю, якую ён купіў у сувенірнай краме.

«Гэта адна з маіх дзвюх хатніх вышыванак», — адзначыў Скрыпка.

На «гарачае і палітычнае» пытанне аб дэпартацыі Сяргея Жадана Алег Скрыпка і бас-гітарыст Яўген Рагачоўскі адказалі ў канцы прэс-канферэнцыі.

«Гэта непрыемная сітуацыя. Жадан вельмі шмат робіць для беларускай культуры ва Украіне. Хто назваў яго тэрарыстам — у злодзея і ўвушшу вішчыць», — адзначыў Алег Скрыпка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках