29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Navi: Пасля канцэрту ў Менску - Лондан, Амстэрдам і Вільня

2
Navi: Пасля канцэрту ў Менску - Лондан, Амстэрдам і Вільня

Заўтра ў Менску адбудзецца вялікі канцэрт пераможцаў беларускага адбору на «Эўравізіі-2017».

Беларускі прадстаўнік на сёлетняй «Эўравізіі» ў Кіеве — гурт Naviband — ладзіць вялікі канцэрт у Менску заўтра, 14 лютага. У клюбе Re:public яны прадстаўляюць свой новы альбом «Ілюмінацыя».

Якія эўрапейскія сталіцы чакаюць беларускі гурт пасьля вялікага менскага канцэрту і ці прасьпяваюць яны заўтра песьню Джамалы «1944» — пра гэта ў «Свабодз»е расказаў саліст Naviband Арцём Лук’яненка.

— Ці гэты канцэрт будзе адзіным вялікім выступам у Беларусі перад «Эўравізіяй» у траўні?

— Насамрэч — не. У нас яшчэ раней быў заплянаваны невялікі тур па Беларусі. У сакавіку мы выступім у чатырох гарадах: у Горадні, Баранавічах, Гомелі і Наваполацку. «Эўравізія» — гэта, безумоўна, ці ня самы адказны выступ у гісторыі нашага гурту. Але ўсё ж такі найперш мы сьпяваем для беларускіх слухачоў. Таму канцэрты ў Беларусі — абавязковыя.

Таксама ў красавіку ў нас будзе акустычны канцэрт у Менску.

— А выступы за мяжой?

— Таксама спалучаем іх са сваім шчыльным графікам. Прома-тур перад фіналам «Эўравізіі» ўжо заплянаваны. У нас будуць паездкі ў Лёндан, Амстэрдам, Маскву, Вільню. Вельмі верагодна, што ў гэтым сьпісе будуць іншыя гарады. Калі ў нас атрымліваецца, мы стараемся адгукацца на запрашэньні.

— Першы замежны выступ — ва Ўкраіне — быў больш чым пасьпяховы. Вы чакалі такога прыёму?

— Шчыра кажучы, на такі цёплы прыём ва Ўкраіне мы і спадзяваліся. Беларуская і ўкраінская мовы вельмі блізкія. Украінцы выдатна разумеюць словы нашай песьні. А наш прыпеў вельмі просты і запамінаецца ўсім слухачам.

Ну і, вядома, песьня Джамалы, якую мы прасьпявалі на беларускай мове. Яна аказалася вельмі пранізьлівай, і ўкраінскай публіцы яна неверагодна спадабалася.

Дарэчы, пляну, каб засьпяваць яе, у нас не было. Можна сказаць, так склаліся зоркі. Гэтую песьню летась пераклаў Мікіта Найдзёнаў з гурту Hurma. Але чамусьці раней яна нідзе не гучала. А тут аказалася, што і Джамала ў журы, і песьня на беларускай мове ўжо гатовая існуе. Ёй было наканавана прагучаць у той дзень і ў тых абставінах.

— А ці заўтра гэтая песьня прагучыць?

— Не, заўтра будзе толькі прэзэнтацыя альбома са старымі гітамі. Кавэраў ні на Джамалу, ні на Imagine Dragons на заўтра мы не плянавалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках