25 красавiка 2024, Чацвер, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Віцебскай вобласці праклалі «трубаправод» і два гады пампавалі расейскую нафту

14
Жыхары Віцебскай вобласці праклалі «трубаправод» і два гады пампавалі расейскую нафту

Адпампоўка паліва з нафтаправода «Полацк — Вентспілс» праходзіла па самаробнаму двухкіламетроваму «рукаву».

Раней СМІ паведамлялі пра падазраваных у крадзяжы паліва на суму больш за 1 млрд недэнамінаваных рублёў з нафтаправода «Полацк — Вентспілс». Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі 11 чалавек, якія падазраюцца ў злачынстве. Цяпер Следчы камітэт распавёў onliner.by падрабязнасці справы.

— Падчас следства ўстаноўлена, што летам 2014 года жыхар Браслава (1973 года нараджэння) стварыў кіраваную ўстойлівую арганізаваную групу для сумеснай злачыннай дзейнасці на пастаяннай аснове. Цягам 2014-2015 гадоў у склад групы ён уцягнуў 11 чалавек, усе — жыхары Віцебскай вобласці, — паведамляе Следчы камітэт. — Ролі абвінавачаных былі дакладна размеркаваныя, іх дзейнасць была забяспечана неабходным абсталяваннем, аўтамабілямі для перавозкі выкрадзенага паліва, біноклямі, прыборамі начнога бачання, мабільнымі тэлефонамі для канспірацыі.

У адпаведнасці з матэрыяламі крымінальнай справы ўстаноўлена, што былі ажыццёўлены дзве несанкцыянаваныя ўрэзкі ў нафтапрадуктаправод «Полацк — Вентспілс» (у Міёрскім і Браслаўскім раёнах), якія выкарыстоўваліся для супрацьпраўнай дзейнасці з лета 2014 года да ліпеня 2015-га і лютым 2016 года адпаведна. З дапамогай адводаў, пракладзеных пад зямлёй, паліва паступала ў замаскіраваныя металічныя ёмістасці, размешчаныя на тэрыторыі домаўладанняў у Мёрскім раёне. У выніку супрацьпраўнай дзейнасці сябраў арганізаванай групы УВП «Захад-Транснафтапрадукт» была прычынена шкода сумаю больш за 102 тысяч рублёў.

У складзе групы таксама знаходзіўся і адзін з ахоўнікаў УВП «Захад-Транснафтапрадукт», які, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, меў магчымасць падаваць інфармацыю, якая дазваляла хаваць супрацьпраўную дзейнасць. Зламыснікам выстаўленыя абвінавачванні. Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках