19 красавiка 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне зафіксавалі рэкордны рост эканомікі за пяць гадоў

7
У Нямеччыне зафіксавалі рэкордны рост эканомікі за пяць гадоў

Рост эканомікі ФРГ выкліканы спажывецкім і будаўнічым бумам, а таксама высокімі дзяржаўнымі выдаткамі.

Эканоміка Нямеччыны ў чацвёртым квартале 2016 года паскорыла рост. З кастрычніка да снежня ВУП ФРГ павялічыўся на 0,4 адсотка ў параўнанні з перыядам з ліпеня да верасня. За ўвесь мінулы год рост эканомікі склаў 1,9 адсотка, дасягнуўшы максімальнага паказчыка за апошнія пяць гадоў, паведамляе DW са спасылкай на Федэральную ўстанову статыстыкі.

За стымул эканамічнага росту экспэрты ўважаюць высокі пакупніцкі попыт і выдаткі дзяржавы, у тым ліку на размяшчэнне сотняў тысяч уцекачоў, а таксама будаўнічы бум. На іх думку, спажыўцы гатовыя марнаваць грошы, бо вельмі нізкія адсоткі не заахвочваюць рост назапашванняў. Акрамя таго, нізкая інфляцыя павялічвае пакупніцкую здольнасць.

У той жа час вонкавы гандаль зрабіў на рост ВУП стрымліваючы ўплыў. Адбылося гэта нягледзячы на тое, што 2016-ы стаў трэцім запар рэкордным годам для нямецкай экспартнай эканомікі, бо імпарт рос значна хутчэй, чым экспарт.

У пачатку 2017 года эканамісты разлічваюць на захаванне пазітыўнай тэндэнцыі. Са слоў галоўнага эканаміста банка Commerzbank Ёрга Крэмера (Jörg Krämer), рост попыту з-за мяжы ў першым квартале гэтага года будзе спрыяць прадаўжэнню эканамічнага росту ў краіне. Апорамі росту зноў стануць дзяржаўныя выдаткі і спажывецкі бум, які, аднак, праз рост інфляцыі чакаецца не такім высокім, як летась.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках