28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карціны з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла будуць экспанавацца ў Менску

Карціны з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла будуць экспанавацца ў Менску

Выстава «Радзівілы: лёсы краіны і роду» пачне працаваць у Нацыянальным мастацкім музеі з 15 лютага.

Карціны з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла будуць экспанавацца ў Менску, паведамілі БелТА ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Выстава «Радзівілы: лёсы краіны і роду», якая ўключае маляваныя і графічныя партрэты, мініяцюры, медалі, мастацкія тканіны з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла, пачне працаваць у музеі з 15 лютага.

У праекце прэзентуецца галерэя вобразаў вядомых дзеячаў: Барбара Радзівіл - каралева Польшчы, ейны бацька - Юры Радзівіл меў ганаровую мянушку Геркулес Літоўскі, Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка - заснавальнік Нясвіжскай рэзідэнцыі, ягоны брат Юрый - кардынал, кракаўскі біскуп, Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька - заснавальнік мануфактуры слуцкіх паясоў, Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку - яскравы прыклад свабоды і незалежнасці шляхты ВКЛ ды іншыя. Безумоўнай каштоўнасцю калекцыі з'яўляецца тое, што некаторыя партрэтныя вобразы, магчыма, захаваліся ў адзіным экзэмпляры.

Можна ўбачыць і партрэты пэндзля вядомых еўрапейскіх майстроў: італйца Марчэла Бачарэлі, які працаваў пры двары Станіслава Аўгуста Панятоўскага, аўстрыйца Францішка Ксаверыя Лампі, гравюры фламандскага майстра Дамініка Кусто, які працаваў пры двары Рудольфа II у Празе па малюнках Дж.Фантана.

У экспазіцыю выставы арганічна ўпісаліся маляваныя партрэты князёў Радзівілаў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, якія да 1939 года знаходзіліся ў Нясвіжскім замку.

Выстава «Радзівілы: лёсы краіны і роду» паказвае важнасць вяртання да гістарычнай памяці беларускага народа. Цяжка назваць іншы род, які адыграў такую значную ролю ў гісторыі краіны, немагчыма пераацаніць актыўную дзейнасць яго нашчадкаў, якія прадаўжаюць традыцыі дабрачыннасці і міратворчасці. Нагадаўшы агульнае гістарычнае мінулае, выстава паслужыць умацаванню культурных сувязяў Беларусі з украінцамі, літоўцамі, палякамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках