24 красавiка 2024, Серада, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Дзённы сон паскарае развіццё маўлення

1
Навукоўцы: Дзённы сон паскарае развіццё маўлення

Амерыканскія навукоўцы з Універсітэта Арызоны выявілі, што дзённы сон уплывае на развіццё маўлення ў маленькіх дзяцей.

У эксперыменце ўзялі ўдзел 40 дзяцей, якія вывучалі новыя дзеясловы. Іх размеркавалі на дзве групы. У адной групе дзяцей клалі ўдзень спаць пасля заняткаў, а ў іншыя дзеці далей займаліся сваімі справамі і не спалі, паведамляе riafan.ru.

Дослед паказаў, што тыя з дзяцей, хто клаўся спаць пасля заняткаў, засвойвалі вывучаны матэрыял лепш.

Навукоўцы мяркуюць, што дзеці павінны спаць за дзень не менш за 10-12 гадзін. Менавіта тады яны аптымальна адпачываюць, а іх кагнітыўныя здольнасці знаходзяцца на сваім піку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках