20 красавiка 2024, Субота, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Naviband сабраў поўны Re: Public, а «Гісторыю майго жыцця» спявалі хорам

1
Naviband сабраў поўны Re: Public, а «Гісторыю майго жыцця» спявалі хорам

Прадстаўнікі Беларусі на сёлетняй «Еўравізіі» прэзентавалі новы альбом «Ілюмінацыя».

14 лютага ў Менску праходзіла некалькі аншлагавых канцэртаў. У Prime Hall традыцыйна ў гэты дзень выступілі J: морс, у Доме афіцэраў гучаў сімфа-джаз з амерыканцам Сачалам Васандані, у «Бруге» гулялі Nizkiz, а Re: Public трашчаў па швах ад прыхільнікаў гурту Naviband. «Еўрарадыё» доўга наважвала, куды падацца на Дзень закаханых, і адправілася паглядзець усё ж на прадстаўнікоў Беларусі на сёлетняй «Еўравізіі».

Naviband прэзентавалі новы альбом «Ілюмінацыя». Спачатку музыкі выглядалі засяроджанымі, а потым пачаліся танцы і загучала тая самая «Гісторыю майго жыцця», якую клуб спявае хорам. «Наві» разняволеныя і шчаслівыя, прымалі падарункі, якія часам настолькі расчульвалі Ксюшу, што даводзілася выціраць слязу.

Здаецца, што на Naviband павінны прыйсці іх равеснікі ― дваццацігадовыя дзяўчаты і хлопцы. Але ў залі акрамя іх было поўна салідных мужчын у пінжаках і дам у прыгожых сукенках. Былі таксама прадстаўнікі гурту Nuteki, Мікіта Найдзёнаў (ён зрабіў пераклад песні Джамалы «1944», і ў выкананні Ксюшы Жук і Арцёма Лук'яненка версія нядаўна расчуліла саму ўкраінскую зорку), а яшчэ прадзюсер Brutto Антон Азізбекян і жонка Сяргея Міхалка актрыса Святлана Зелянкоўская (нядаўна каманда Міхалка прапанавала Naviband падтрымку ў падрыхтоўцы да «Еўравізіі»).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках