25 красавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У першы дзень большасць квіткоў на «Еўравізію» купілі жыхары Еўропы

1
У першы дзень большасць квіткоў на «Еўравізію» купілі жыхары Еўропы

Арганізатары конкурсу заявілі, што першая партыя была распрададзеная ўжо праз 40 хвілін пасля старту продажаў.

Продаж квіткоў на фінальнае шоў конкурсу стартаваў 14 лютага а 21.15 паводле менскага часу. Першая партыя была распрададзеная ўжо праз 40 хвілін. Большую частку квіткоў раскупілі жыхары краін, якія ўваходзяць у Еўразвяз. Пра гэта TACC паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны (НТКУ), якая з'яўляецца арганізатарам конкурсу.

«Першая партыя - гэта 1852 квіткі», - паведамілі ў прэс-службе, запэўніўшы, што «хваляў продажу будзе не менш за тры». Як паведаміў прадстаўнік афіцыйнага сэрвісу продажаў Concert.ua, «продаж другой партыі квіткоў чакаецца сёння, 15 лютага, пасля абеду». Кошты квіткоў фінальнага канцэрта дасягаюць 500 еўраў, ніжнюю планку арганізатары не называюць.

Напярэдадні таксама пачаўся продаж квіткоў на фінальную рэпетыцыю конкурсу - Дзённы фінал. «На 11.00 (12.00 паводле менскага часу) 15 лютага на гэтае шоў было прададзена 2630 квіткоў», - удакладнілі ў НТКУ. Акрамя таго, у прэс-службе адзначылі, што сёння «з'явіліся ў продажы квіткі на сем астатніх шоў (рэпетыцыі. - Заўвага. ТАСС) - па 2 тысячы квіткоў на кожнае».

Нагадаем, што 62-ы конкурс «Еўравізіі» другім разам пройдзе ў Кіеве. Сёлета паўфіналы пройдуць 9 і 11 траўня, а фінал адбудзецца 13 траўня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках