3 лiстапада 2023, Пятніца, 7:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рэзка падаражалі інтэрнэт і тэлевізія

122
У Беларусі рэзка падаражалі інтэрнэт і тэлевізія
КРЫНІЦА: caricatura.ru

«Белтэлекам» абвясціў пра змены тарыфаў на паслугі.

Даражэйшымі стануць доступ у інтэрнэт byfly, інтэрактыўная тэлевізія ZALA, а таксама міжнародныя тэлефонныя званкі, паведамляе tut.by.

Кошт паслуг зменіцца з 1 сакавіка 2017 года. Сярэдняя сума павышэння кошту складзе 9% да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічалі ў 2016 годзе. Новыя цэны апублікаваныя на сайце кампаніі.

Падаражэюць многія тарыфы на інтэрнэт byfly. Да прыкладу, для фізічных асоб «Дамасед старт» будзе каштаваць 14,2 рублёў у месяц (+9,2%), «Дамасед XXL» — 16,5 рублёў (+8,9%), «Дамасед Ультра» — 22,5 рублёў (без змяненняў), «Рэкорд 10» — 15,5 рублёў (+10,3%), «Рэкорд 25» — 20 рублёў (+9,2%).

Даражэйшымі стануць і некаторыя званкі са стацыянарных тэлефонаў. Да прыкладу, для фізічных асоб дзённы выклік на нумар мабільнага аператара будзе каштаваць 6,1 капейкі за хвіліну (+8,9%), званок у Расею ці Украіну — 39,25 капейкі (+9%).

Больш плаціць давядзецца і некаторым карыстальнікам інтэрактыўнай тэлевізіі ZALA. Да прыкладу, пакет «Прэм'ера» будзе каштаваць 7,35 рублёў у месяц (+8,8%). А вось штомесячная плата за пакеты «ZALA: усё ўключана» і «ZALA: усё ўключана HD» застанецца без змен.

«Тарыфная палітыка кампаніі «Белтэлекам» накіравана на максімальна магчымае стрымліванне росту коштаў: апошняе змяненне тарыфаў на паслугі кампаніі было праведзена ў снежні 2015 года, — тлумачыць аператар. — Аднак пастаяннае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчымае без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі новых тэхнічных развязанняў і паслуг».

Падаражэюць не ўсе паслугі аператара. «Белтэлекам» звярнуў увагу на тое, што ўвесь 2017 год не будуць мяняцца тарыфы на паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, а таксама на паслугі доступу ў лінейна-кабельным збудаванні, доступу ў сетку інтэрнэт па гарантаванай паласе прапускання і на паслугі хостынгу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках