19 красавiка 2024, Пятніца, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы правялі пускі тактычных балістычных ракет «Кропка»

16
Беларускія вайскоўцы правялі пускі тактычных балістычных ракет «Кропка»

На палігоне ў Берасцейскай вобласці беларускія вайскоўцы правялі пускі ракет аператыўна-тактычнага комплексу «Кропка».

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны.

У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл у 2016/2017 навучальным годзе ў перыяд з 13 да 17 лютага на мясцовасці, што ўключае тэрыторыю былога авіяцыйнага палігона «Палескі», праводзіцца акцыі супольнай падрыхтоўкі злучэнняў і вайсковых частак Узброеных Сіл, якія дзейнічаюць паводле адзінай задумы.

Здзейсніўшы марш у названы раён, асобны ракетны дывізіён 465 ракетнай брыгады прыступіў да правядзення тактычнага вучэння. Проціпаветранае і знішчальна-авіяцыйнае прыкрыццё яго дзеянняў ажыццяўляюць баявыя разлікі зенітных ракетных войскаў і экіпажы авіяцыі, для выдачы інфармацыі аб паветранай сітуацыі разгорнутая таксама групоўка радыётэхнічных войскаў.

16 лютага падчас актыўнай фазы мерапрыемства праведзеныя баявыя пускі аператыўна-тактычным комплексам «Кропка», задзейнічаныя экіпажы навучальна-баявых самалётаў Як-130 і знішчальнікаў Міг-29, якія выканалі пускі кіраваных ракет «паветра-паветра». У сваю чаргу разлікі ЗРК «Аса-АКМ» і «Тор-М2» ажыццявілі пускі ракет па мішэнях-імітатарах паветраных цэляў, а таксама экіпажы гелікаптэраў Мі-8МТВ-5 выканалі задачы ў адпаведнасці з баявымі магчымасцямі авіяцыйнай тэхнікі.

У супольнай падрыхтоўцы ўзялі ўдзел больш за 500 вайскоўцаў і 200 адзінак тэхнікі.

Правядзенне такога кшталту мерапрыемства дасць магчымасць ажыццявіць праверку і падрыхтоўку баявых разлікаў і экіпажаў, якія выконваюць задачы баявога дзяжурства супрацьпаветранай абароны, а таксама павысіць зладжанасць дзеянняў разнастайных сіл і сродкаў, адзначае Мінабароны.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках