18 красавiка 2024, Чацвер, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі пабіты сусветны рэкорд у колькасці дронаў у небе

2
У Кітаі пабіты сусветны рэкорд у колькасці дронаў у небе
ФОТА: CCTV

Фэст ліхтароў-2017, які праводзіўся ў горадзе Гуанчжоў, можа перапісаць адзін з рэкордаў кнігі Гінэса.

Кітайскае свята ліхтароў вядзе сваю гісторыю з II стагоддзя да нашай эры. З тых часоў штогод у 15-ы дзень першага месяца паводле месячнага календара ў неба паднімаюцца тысячы зіхоткіх ліхтарыкаў, але ў XXI стагоддзі да іх дадаліся атрыбуты сучаснасці — дроны, піша nat-geo.ru.

Фэст ліхтароў-2017, які праводзіўся ў горадзе Гуанчжоў, можа перапісаць адзін з рэкордаў кнігі Гінэса. Ранейшае дасягненне ў катэгорыі «адначасова паднятых у неба дронаў» належыць кампаніі Intel: у 2015 годзе 100 яе дронаў зладзілі парад над галовамі гледачоў. Нядаўна кампанія надумала перасягнуць свой жа рэкорд, адправіўшы ў неба 500 дронаў, але на старонкі кнігі Гінэса ён наўрад ці патрапіць: шоў у Кітаі было значна больш маштабным. 11 лютага кампанія EHang на фэсце ліхтароў запусціла 1000 дронаў.

Цягам 15 хвілін квадракоптэры Ghostdrone 2.0, абсталяваныя рознакаляровымі святлодыёдамі, утваралі эфектныя зіхоткія фігуры, лётаючы ля тэлевежы Гуанчжоў. Мінімальная адлегласць паміж дронамі складала прыкладна 1,5 метра, кіраванне праводзілася з аднаго кампутара на зямлі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках