23 красавiка 2024, aўторак, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча гатовая паставіць арыгінальную мэблю для беларускага «круглага стала»

15
Польшча гатовая паставіць арыгінальную мэблю для беларускага «круглага стала»

Прэс-сакратар прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды падтрымаў ідэю дыялогу паміж уладай і апазіцыяй у Беларусі.

Афіцыйная Варшава гатовая паспрыяць сустрэчы Лукашэнкі з апазіцыяй, калі такая сустрэча адбудзецца.

Пра гэта газэце «Rzeczpospolita» распавёў прэс-сакратар польскага прэзідэнта Анджэя Дуды Марэк Магероўскі.

«Вядома, для Польшчы важная дэмакратызацыя Беларусі. Кожную ініцыятыву, накіраваную на паглыбленне дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй у Менску, мы вітаем. Калі ідэя беларускага «круглага стала» набудзе канкрэтныя формы, можна будзе падумаць пра запазычванне вядомай мэблі з прэзідэнцкага палаца», - сказаў ён.

Раней да дыялогу па прыкладу польскага «круглага стала» Лукашэнку заклікалі галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна, а таксама на сустрэчы з кіраўніком галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч.

«Мэтай круглага стала ў Польшчы ў 1989 годзе было правядзенне свабодных дэмакратычных выбараў і мірная змена ўлады ў краіне.

Круглы стол у Беларусі, як і ў Польшчы, можа быць толькі з рэальнай апазіцыяй і павінен ставіць на мэце мірную змену ўлады праз свабодныя выбары», - адзначыла Наталля Радзіна.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках