24 красавiка 2024, Серада, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Скасаваць ідыёцкі дэкрэт аб «дармаедах»!

79
Уладзімір Някляеў: Скасаваць ідыёцкі дэкрэт аб «дармаедах»!

Таму ўсе — 17 лютага, а 18-00 на Кастрычніцкую плошчу Менска.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паэт Уладзімір Някляеў звярнуўся да суайчыннікаў напярэдадні Маршу абураных беларусаў:

- З тым, што Дэкрэт №3, згодна з якім падаткі спаганяюцца з беспрацоўных, выдумка ідыёцкая, згодныя ўсе нармальныя людзі нават ва ўладзе. Але каб скасаваць дэкрэт, трэба прызнаць, што ён ідыёцкі. А гэта значыць прызнаць, што яго не толькі прыдумаў, але і падпісаў нейкі ідыёт. І вось тут для ўлады праблема... І менавіта таму чыноўнікі паўтараюць услед за сваім начальнікам: «Давайце з гэтым дэкрэтам яшчэ пажывём».

Што ж, можна жыць і з кілой. Але лепш яе выразаць. Бо рана ці позна зашчыміць.

Гэты дэкрэт - лакмасувая паперка. Індыкатар нармальнасці грамадства. Калі мы пагодзімся жыць з ім, пад ім, то далей з нас проста вяроўкі будуць віць. Бо грамадзяне, якія моўчкі згаджаюцца з непрыкрытым рабункам з боку дзяржавы, не грамадзяне. Пацыенты палаты №6.

Таму ўсе - 17 лютага а 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска! На МАРШ АБУРАНЫХ БЕЛАРУСАЎ, НА АКЦЫЮ ПРАТЭСТУ СУПРАЦЬ ДЭКРЭТА №3!

І не толькі супраць дэкрэта, але і супраць дыктатуры. Арганізатары Маршу прапануюць прыняць наступную рэзалюцыю яго ўдзельнікаў:

Рэзалюцыя ўдзельнікаў «Маршу абураных беларусаў» (праект)

Мы, удзельнікі Маршу абураных беларусаў, рашуча патрабуем ад улады:

1. Скасаваць ганебны Дэкрэт №3 ад 02.04.2015 «Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства».

2. Спыніць зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва, абкраданне пенсіянераў, павышэнне пенсійнага ўзросту, рост платы за камунальныя паслугі.

3. Вярнуць народу свабодныя, справядлівыя выбары.

Мы даручаем абраным намі прадстаўнікам давесці гэтыя патрабаванні да ўлады, пачаць з ёй перамовы, наладзіць кантроль за выкананнем нашых патрабаванняў.

У выпадку, калі цягам месяца, да 17 сакавіка 2017 года ўлада не зробіць рэальных крокаў для выканання волі народа, мы прымем новыя калектыўныя дзеянні, падрыхтоўку якіх даручаем нашым прадстаўнікам.

Улада - народу!

СЁННЯ, 17 ЛЮТАГА, МЕНСК, КАСТРЫЧНІЦКАЯ ПЛОШЧА, 18.00

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках