28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook дапаможа з пошукам вакансій і найманнем на працу

Facebook дапаможа з пошукам вакансій і найманнем на працу

З 15 сакавіка кампаніі змогуць публікаваць адкрытыя вакансіі на сваіх старонках у сацыяльных сетках, а любы наведвальнік адразу зможа падаць рэзюмэ.

Як піша Business Insider (пераклад – nv.ua), Facebook прапануе аўтаматычна запоўніць інфармацыю накшталт імя і месцазнаходжанне, якая ўжо ёсць у профілі. Адказаць суіскальнікам кампаніі змогуць праз Messenger.

Са слоў віцэ-прэзідэнта кампаніі ў рэкламе Андру Босварта, сацыяльная сетка наважыла дадаць новую функцыю пасля апытання бізнэсу. Вынікі гэтага даследавання сведчаць, што самай складанай праблемай для прадпрымальнікаў з'яўляецца наём супрацоўнікаў.

Абвесткі пра працу будуць з'яўляцца ў стужках тых, хто раней палюбіў старонку кампаніі. Прагледзець вакансіі можна будзе ў мабільным дадатку. Там разам з падзеямі і групамі для продажу з'явіцца ўкладка Праца (Jobs). Вакансіі таксама дададуць на сайт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках