29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус уклаў у стартапы $500 мільёнаў

8
Беларус уклаў у стартапы $500 мільёнаў
ВІТАЛЬ АРБУЗАЎ

Фонд бізнэсоўца Віталя Арбузава праінвеставаў 72 кампаніі ў ЗША, Японіі, Паўднёва-Усходняй і Паўднёвай Азіі.

Паводле звестак рэсурсу Crunchbase.com, адсочвае актыўнасць венчурных інвестараў, паводле вынікаў 2016 года інвестыцыі фонду Fenox Venture Capital пераадолелі мяжу 500 млн. даляраў, паведамляе ej.by.

На сённяшні дзень агульны аб'ём сродкаў, прыцягнутых FVC у стартапы з 2011 года, складае 510 млн. даляраў. Усяго за гэты перыяд Fenox Venture Capital, адным з заснавальнікаў якога з'яўляецца вядомы беларускі бізнэсовец Віталь Арбузаў, зрабіў блізу 90 укладанняў у 72 кампаніі ЗША, Японіі, Паўднёва-Усходняй і Паўднёвай Азіі.

Паводле звестак рэсурсу Crunchbase.com, між іншым, за мінулы год FVC зрабіў блізу 20 інвестыцый. Сёлета фонд удзельнічаў у прыцягненні сродкаў у два стартапы ў ЗША і Інданезіі.

Нагадаем, што ў 2011 годзе, калі Віталь Арбузаў і яго партнёры пачыналі праект, планавалася, што FVC прафінансуе цягам пяці гадоў не менш за 50 праектаў.

У прыярытэтах фінансавання FVC застаюцца найноўшыя тэхналогіі ў інтэрнэце (ахова здароўя, гандаль, фінансавы сэрвіс і г. д.), а галоўнымі рынкамі – ЗША, Японія, Паўднёва-Усходняя Азія. У апошні час сфера інтарэсаў разраслася на Ізраіль і Блізкі Усход.

У 2016 годзе фонд быў адным з самых актыўных у інвеставанні ў так званыя здаровыя гаджэты. Інвестыцыя FVC у масачусецкі стартап Affectiva, паводле ацэнцы аўтарытэтнага рэсурсу VatorNews, заняла летась 11-е месца ў аб'ёме ўкладанняў сусветных інвестараў у пераносныя гаджэты ў галіне аховы здароўя. Affectiva займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння, што распазнае эмоцыі, якое інтэгруецца ў розныя платформы, уключаючы iOS, Android, Windows, Linux, MacOSX, Unity, Javascripts. З ягонай дапамогай можна аналізаваць эмоцыі карыстальніка, адсочваючы змены на твары. Акрамя аховы здароўя, тэхналогія прызначана для адукацыі, гульняў, рэкламы, раздробных продажаў, выкарыстоўваецца стацыянарна і на пераносных прыладах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках