29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» правядзе шэраг акцый на свае пералёты

5
«Белавія» правядзе шэраг акцый на свае пералёты

Дата правядзення першай з акцый стане вядомая ў найбліжэйшыя дні.

У найбліжэйшы час беларуская авіякампанія правядзе першую ў 2017 годзе акцыю ў продажы квіткоў.

Пра гэта «Еўрарадыё» распавёў намеснік гендырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец.

«Акцыя будзе распаўсюджвацца на ўсе рэйсы. Прычым, прымаючы пад увагу ўведзены бязвізавы рэжым, набываць квіткі па акцыі можна будзе як з вылетам з Менска, так і з замежных аэрапортаў», - заявіў Чаргінец.

З ягоных слоў, сёлета плануецца правесці не адну, а цэлы шэраг такіх акцый. Дату правядзення першай з іх кіраўніцтва «Белавія» назаве ўжо ў найбліжэйшыя дні. Што тычыцца наступных акцый, то, кажа прадстаўнік «Белавія», усе яны будуць рознага фармату і з рознымі ўмовамі. Але паўтарэння леташняй распродажы па 20 еўраў ужо не будзе, дадаў Чаргінец. Каб не паўтарацца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках