19 красавiка 2024, Пятніца, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усяго за скасаванне дэкрэта «аб дармаедстве» сабрана ўжо блізу 75 тысяч подпісаў

6
Усяго за скасаванне дэкрэта «аб дармаедстве» сабрана ўжо блізу 75 тысяч подпісаў

Частка з іх ужо накіраваная ў адміністрацыю Лукашэнкі.

За месяц пасля пачатку кампаніяў у зборы подпісаў грамадзян у падтрымку скасавання дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» актывісты дэмакратычных сіл сабралі агулам блізу 75 тысяч подпісаў, паведамляе БелаПАН.

17 студзеня аб пачатку збору подпісаў за скасаванне дэкрэта «аб дармаедстве» абвясцілі прафзвяз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), а таксама прадстаўнікі апазіцыйных партый.

Прэс-сакратар прафзвязу РЭП Мікалай Герасіменка паведаміў, што на гэты момант ва ўсёй краіне сабралі блізу 23 тысяч подпісаў у падтрымку патрабаванні аб скасаванні дэкрэта №3. Частка з іх ужо накіраваная ў адміністрацыю Лукашэнкі, копіі падпісных лістоў адпраўляюцца ў «палату прадстаўнікоў». Акрамя таго, блізу 25 тысяч чалавек падпісаліся пад зваротам у адміністрацыю Лукашэнкі, размешчаным на ініцыятыву прафзвязу на інтэрнэт-пляцоўцы zvarot.by.

Паводле інфармацыі прэс-сакратаркі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганны Красулінай, актывісты АГП сабралі не менш за 17 тысяч подпісаў за скасаванне дэкрэта. «Нашай кампаніяй цікавіліся і прыходзілі збіраць подпісы ў якасці валанцёраў зусім новыя людзі, раней ніяк не звязаныя з партыяй, з'явіўся такі спантанны нефармальны рух», - адзначыла Красуліна.

Сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі паведаміў, што іх актывісты на сёння сабралі блізу 10 тысяч подпісаў грамадзян за скасаванне дэкрэта №3. «Гэта яшчэ не канчатковыя звесткі. Мы таксама прасілі людзей масава слаць індывідуальныя звароты ў адміністрацыю Лукашэнкі. Сёння нашы актывісты ў Бабруйску ідуць на прыём да намесніцы кіраўніка адміністрацыі Мікалая Снапкова і частку подпісаў яму прадэманструюць», - распавёў палітык.

Нагадаем, Марш абураных беларусаў пачнецца сёння, 17 лютага, а 18.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска. У пачатку маршу пройдзе сход, на якім будуць прынятыя патрабаванні да ўлады і вызначаныя тэрміны іх выканання. Сам Марш пройдзе галоўным праспектам сталіцы да будынка міністэрства падаткаў і збораў, дзе ўдзельнікі акцыі выкажуць стаўленне да падатку на «дармаедства» і прымуць пастанову пра свае дзеянні, калі ўлады не пойдуць насустрач патрабаванням народа.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках