19 красавiка 2024, Пятніца, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр сельскай гаспадаркі РФ павялічыў насельніцтва Беларусі ў 1,5 раза

13
Міністр сельскай гаспадаркі РФ павялічыў насельніцтва Беларусі ў 1,5 раза

Столькі не набярэцца нават уключна са Смаленскай, Бранскай, Пскоўскай і Калінінградскай абласцямі.

Міністр сельскай гаспадаркі Расеі, ставячы задачу замясціць імпарт малака з Беларусі на $3 млрд, павялічыў насельніцтва нашай краіны ў 1,5 раза, сказаўшы, што Беларусь «накарміла малаком уласны народ - 15 млн чалавек».

Міністра цытуе дзелавая газета «Ведомости»

У сацсетках жартуюць, што нават са Смаленскай, Бранскай, Пскоўскай і Калінінградскай абласцямі столькі не набярэцца. Ідэальна падыдзе Краснадарскі край, дзе жыве 5,5 млн чалавек.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках