25 красавiка 2024, Чацвер, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд рыхтуе новыя абмежаванні для беларускіх прадуктаў

7
Рассельгаснагляд рыхтуе новыя абмежаванні для беларускіх прадуктаў

Структура можа ў найбліжэйшы час пашырыць абмежаванні на жывёлагадоўчую прадукцыю з асобных прадпрыемстваў Беларусі.

Пра гэта паведаміла tass.ru афіцыйная прадстаўніца ўстановы Юлія Мялана.

«Мы не выключаем, што ў найбліжэйшы час можам увесці абмежаванні не толькі наконт ялавічыны, але і для іншых тыпаў жывёлагадоўчай прадукцыі», - сказала Мялана. Абмежаванні будуць тычыцца асобных прадпрыемстваў і не будуць насіць глабальнага характару, падкрэсліла яна.

Рассельгаснагляд увёў з 6 лютага забарону на пастаўкі ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з Менскай вобласці Беларусі. Такі захад стаў неабходным праз тое, што беларускія прадпрыемствы пастаўлялі ў Расею ўкраінскую і еўрапейскую прадукцыю, забароненую для ўвозу.

Акрамя таго, Рассельгаснагляд 14 лютага забараніў пастаўкі мясной прадукцыі з беларускага ААТ АФПК «Жлобінскі мясакамбінат» у сувязі з выяўленнем лістэрый у вырабленай гэтым прадпрыемствам ялавічыне.

Рассельгаснагляд таксама ўвёў рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да трох мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў - птушкафабрыкі «Дубраўскі бройлер» (ААТ «Камароўка»), ААТ «Смалявічы бройлер» і «Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната». У прадукцыі гэтых прадпрыемстваў былі выяўлены сальманэлы і лістэрыі.

Акрамя таго, установа выявіла парушэнні якаснага складу пры пастаўках прадукцыі з прадпрыемстваў ТАА «Алігорэкс» (перавышэнне ўтрымання рэшткавай колькасці кансервантаў у сыры), ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» (неадпаведнасць масавай долі вільгаці ў абястлушчаным рэчыве сыру), ААТ «Пружанскі малочны камбінат» (неадпаведнасць масавай долі вільгаці ў абястлушчаным рэчыве сыру).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках