19 красавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік НАН: інфармацыя аб таварах і леках павінна быць на дзвюх мовах

8
Прадстаўнік НАН: інфармацыя аб таварах і леках павінна быць на дзвюх мовах

На этыкетках абавязкова павінна быць інфармацыя па-беларуску.

На думку першага намесніка дырэктара ў навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Лукашанца, інфармацыя аб таварах і лекавых прэпаратах павінна даводзіцца да спажыўца не толькі на расейскай мове, але і ў абавязковым парадку на беларускай, піша БелаПАН.

«Мне здаецца, многія не ўсведамляюць, што гэта вельмі важная праблема, якая тычыцца ў тым ліку бяспекі жыцця грамадзян. Кожны грамадзянін, які карыстаецца той або іншай дзяржаўным мовай, павінен атрымаць інфармацыю аб тых таварах і прадуктах, якія ён спажывае», — сказаў навуковец на прэс-канферэнцыі 17 лютага.

Ён нагадаў, што 15 лютага ў парламенце прайшоў тэматычны круглы стол, арганізаваны праз шматлікія звароты грамадзян, якія прапануюць заканадаўча абавязаць вытворцаў паказваць на этыкетках інфармацыю аб таварах на дзвюх дзяржаўных мовах.

Са слоў навукоўца, яго здзівіла пазіцыя некаторых чыноўнікаў і дэпутатаў, якія выступілі супраць гэтай прапановы.

Вытворцаў не будуць абавязваць выкарыстоўваць беларускую мову

Начальніца управы абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Барышнікава спаслалася на прадстаўнікоў бізнэсу, якія заявілі, што гэтыя папраўкі ўскладняць варункі працы. Чыноўніца заявіла, што праблему «трэба разглядаць комплексна, у тым ліку з сістэмай адукацыі, судовай сістэмай».

«Я не разумею пазіцыю Ірыны Барышнікавай, якая мяркуе, што давядзенне інфармацыі пра тавар не толькі на расейскай, але і на беларускай мове з'яўляецца несвоечасовым. Чаму дзяржаўны службовец бярэ на сябе права вызначаць, якой мовай павінен карыстацца грамадзянін Беларусі?» — сказаў Лукашанец.

Навукоўца таксама здзівіла пазіцыя старшыні парламенцкай камісіі жыллёвай палітыкі і будаўніцтва Юрыя Дарагакупца, які заявіў, што ў краіне ўжо прайшоў этап, калі людзям навязвалі, на якой мове гаварыць, і навязваць чужую волю ў гэтым пытанні няправільна.

«Гэта значыць, атрымліваецца, што выкарыстанне беларускай і расейскай дзяржаўных моў у інфармацыі аб таварах з'яўляецца навязваннем мовы, а выкарыстанне толькі адной мовы — не. Дзе тут логіка? Думаю, што службовым асобам і дэпутатам трэба кіравацца Канстытуцыяй Беларусі і Сусветнай дэкларацыя правоў чалавека», — падрахаваў намеснік кіраўніка даследчага цэнтра НАНБ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках