26 красавiка 2024, Пятніца, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «дармаеды» ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў

12
Як «дармаеды» ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў
ФОТА: ЯЎГЕН ШАПАШНІКАЎ

Тыя, каго дзяржава залічыла ў «дармаеды», фінансуюць яе выдаткі, ды і яшчэ як.

Амаль два гады таму дзяржава падзяліла беларусаў на «нармальных» і «дармаедаў». Першыя «ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў» і могуць спаць спакойна, другія — не, і таму абавязаныя выплаціць збор — 360 рублёў, паведамляе “Еўрарадыё”.

Згодна з дэкрэтам №3, "удзелам у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў" дзяржава прызнае толькі падаходны падатак (з фізічных асоб), адзіны падатак (з ІП) і падатак па спрошчанай сістэме падаткаабкладання (з тых, хто мае права яго плаціць). Хто жыве ў Беларусі і не плаціць хоць бы 360 рублёў гэтых падаткаў у год, то "дармаед". На думку эканаміста Леаніда Заікі, чыноўнікі не маюць рацыю:

"Паступленні ў бюджэт ідуць ад падатку на дабаўленую вартасць. Гэта за кошт таго, што прадукцыя ствараецца і рэалізуецца ў крамах. Людзі купляюць соль, запалкі. Хто-то яхты купляе. Усё гэта ўключаецца. Гэта значыць, я б пагадзіўся з дэкрэтам, дзе заклікаюць плаціць нейкія грошы толькі беларусаў, якія нічога не ядуць і нічога не п'юць", — кажа эканаміст.

Беларуская дзяржава за кошт збору з «дармаедаў» збіраецца фінансаваць нейкія выдаткі, якіх у іншых дзяржавах не існуе. Але, па-першае, на гэтыя ж мэты ідзе і ПДВ. А па-другое, калі шчыра, беларусы не ведаюць, як напраўду размяркоўваюцца бюджэтныя грошы.

"Фінансаванне якіх выдаткаў? — перапытвае Леанід Заіка. — Ці ведаюць людзі, колькі ў нас выдаткоўваецца на добраўпарадкаванне вуліц? Ці ведаюць людзі, колькі грошай выдаткавана на будаўніцтва атамнай станцыі? Людзі абмяркоўваюць гэта? Ніколі не абмяркоўвалі, гэта закрытыя тэмы".

927,5 рубля за год. З кожнага беларуса

Мы вырашылі вылічыць, колькі сярэдні беларус плаціць падатку на дабаўленую вартасць. Разлікі прыкладныя, так як актуальная статыстыка часам недаступная. Але ўсе супадзенні з рэальнасцю невыпадковыя!

Белстат збірае звесткі аб тым, колькі грошай і на што траціць за месяц адна хатняе гаспадарка:

на харчаванне ― 40,6% ад усіх грошай, якія ёсць у сям'і;

на нехарчовыя тавары ― 33%;

на алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы ― 3,2%;

на аплату паслуг сувязі ― 4,7%.

Паводле звестак таго ж Белстату, у адной хатняй гаспадарцы ў Беларусі жыве ў сярэднім 2,4 чалавекі. Грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва ў сярэднім — 490 рублёў за месяц. Гэта значыць, даход адной хатняй гаспадаркі ў сярэднім складае 1176 рублёў за месяц.

Вылічваем ПДВ, які сям'я плаціць, калі набывае:

прадукты харчавання (40,6%) = 470,4, а з іх ПДВ 20% = 94,08 рубля;

нехарчовыя тавары (33%) = 388,08, з іх ПДВ 20% = 77,6 рубля;

паслугі сувязі (4,7%) = 55,27, з іх ПДВ 25% = 13,82 рубля.

Тут мы не можам падлічыць акцызы і ПДВ, якія выплачваюць спажыўцы паліва, алкаголю і тытуню. Па некаторых ацэнак, кошт акцыза можа дасягаць паловы ад кошту літра бензіну.

Атрымліваецца, за месяц хатняе гаспадарка плаціць не менш 185,5 падатку на дабаўленую вартасць. Дзелім на 2, 4 — атрымліваем 77,3 на чалавека. Памнажаем на 12 месяцаў і атрымліваем 927,5 рубля за год. З кожнага беларуса. Гэта ў 2,5 разы больш, чым тыя 360 рублёў, якія дзяржава вырашыла спаганяць з "дармаедаў".

Трэба зрабіць невялікую папраўку на тавары і паслугі, стаўка ПДВ на якія менш за 20%. Але такіх не шмат.

Наша выснова

Тыя, каго дзяржава паставіла ў "дармаеды", фінансуюць яе выдаткі, ды яшчэ як. Пагодзімся: беларусы, якія не атрымліваюць афіцыйнага даходу, не плацяць і падатку на прыбытак. Менавіта яго, называючы "зборам на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў", і імкнецца спагнаць з "дармаедаў" дзяржава. Але падатковая інспекцыя заўсёды палюе на тых, хто не плаціць падаткі. Толькі вось шукаць іх цяжка. Нашмат прасцей запісаць усіх у "сацыяльныя ўтрыманцы", нягледзячы на тое, што дзяржава змяшчаецца ў тым ліку і за іх кошт.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках