23 красавiка 2024, aўторак, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Мы збярэмся 25 сакавіка яшчэ раз, і тады ўжо будзе іншы план

26
Уладзімір Някляеў: Мы збярэмся 25 сакавіка яшчэ раз, і тады ўжо будзе іншы план

Суарганізатар Марша абураных беларусаў падзяліўся сваімі ўражаннямі ад масавай акцыі.

Падчас размовы палітык і пісьменнік пагадзіўся, што такой колькасці ўдзельнікаў вулічнай акцыі ў Беларусі не было з часоў Плошчы-2010, паведамляе «Белсат».

– Ці задаволены Вы як суарганізатар гэтай акцыяй?

– Ведаеце, не вельмі, таму што... Скажу шчыра, мы меркавалі, што будзе шмат людзей, але што столькі будзе людзей, не пралічылі. І ўвесь план, які мы накідалі і папярэдне абвесцілі, у тым ліку праз СМІ, ён засноўваўся менавіта на тым, што будзе тая, прагназаваная колькасць людзей. Але выйшла больш. Людзі ўрэшце былі задаволеныя тым, што яны разам, што нехта ўзяўся за тое, каб адстойваць іх інтарэсы. І, па-мойму, мы дамовіліся на 25 сакавіка, што ў выпадку, калі патрабаванні не будуць выкананыя, мы збярэмся яшчэ раз, і тады ўжо будзе іншы план.

– Уладзімір, людзі разам, але ці разам апазіцыя? Не ўсе палітычныя апазіцыйныя сілы сёння прыйшлі на гэтую акцыю, і некаторыя ладзяць уласныя.

– Тут даўняя ўнутрыапазіцыйная праблема. Я ўжо не хачу ў гэтым разбірацца, я адышоў ад гэтага. Таму нікога ні ў чым не буду вінаваціць, даказваць, на чыім баку праўда.

Праўда на баку таго, хто нешта на самай справе робіць, каб у Беларусі адбыліся змены. Вядома, калі сёння мы стаялі б усе разам, было б значна лепш для ўсіх: для апазіцыі, а яшчэ больш – для грамадства, якое таксама даўно ўжо не разумее, што адбываецца ў гэтай апазіцыі, што яны дзеляць.

І калі ўжо пачалі дзяліць пратэставыя акцыі, то гэта, на маю думку, фінал дзяльбы.

– Гэта значыць, у гэтай сітуацыі апазіцыя робіць тое, што ад яе чакае КДБ?

– Нікога ізноў жа не хачу вінаваціць, хто і як звязаны з уладнымі структурамі, са спецслужбамі, але ёсць факты, якія відавочныя.

Калі людзі робяць нешта і актыўна, каб сарваць акцыі масавага пратэсту, то нельга не задацца пытаннем, чаму і для чаго яны гэта робяць.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках