1 траўня 2024, Серада, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абураныя беларусы пратэстуюць у рэгіёнах

57
Абураныя беларусы пратэстуюць у рэгіёнах
ФОТА: SVABODA.ORG

Услед за Менскам падняўся Гомель, Магілёў, Горадня, Берасце і Віцебск.

Масавая акцыя пратэсту супраць дэкрэта аб «дармаедах» прайшла ў Гомелі. На плошчу Паўстання выйшла блізу трох тысяч чалавек. Людзі былі настроены рашуча: акрамя патрабавання скасаваць дэкрэт, гучалі палітычныя лозунгі «Лукашэнку — у адстаўку!», «Лукашэнка — сыходзь!». Гэта была самая шматлікая акцыя пратэсту ў горадзе з пачатку 2000-х.

У Магілёве мітынг і шэсце прайшлі на вуліцы Ленінскай. Паводле розных ацэнак, у акцыі бралі ўдзел ад 500 да 1000 чалавек.

У Берасці некалькі сотняў чалавек правялі шэсце ў цэнтры горада. Людзі адкрыта крытыкавалі ўладу і выказвалі незадаволенасць.

Фото: euroradio.fm

Жыхары Горадні выйшлі на акцыю на Савецкай плошчы.

У Віцебску акцыя з патрабаваннем скасавання дэкрэта аб «дармаедах» прайшла на плошчы Перамогі.

17 лютага ў цэнтры Менска ў Маршы абураных беларусаў узялі ўдзел тысячы чалавек. Акцыя стала самай масавай пасля выбараў 2010 года.

Фото: bortnikau.livejournal.com

Удзельнікі маршу прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем да ўладаў «скасаваць ганебны дэкрэт №3 «Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства», спыніць зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва, абкраданне пенсіянераў, павышэнне пенсійнага ўзросту, рост выплат за камунальныя паслугі, а таксама вярнуць народу свабодныя, справядлівыя выбары».«У выпадку, калі цягам месяца, да 17 сакавіка 2017 года, улада не зробіць рэальных крокаў для выканання волі народа, мы прымем новыя калектыўныя дзеянні, падрыхтоўку якіх даручаем нашым прадстаўнікам», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках