25 красавiка 2024, Чацвер, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

83-гадовая жыхарка Гомеля: Усюды выступаю супраць гэтага лысага бандыта

19
83-гадовая жыхарка Гомеля: Усюды выступаю супраць гэтага лысага бандыта
СКРЫНШОТ: YOUTUBE.ORG

Пенсіянерка заявіла, што кіраўнік не апраўдаў давер народа.

83-гадовая жыхарка Гомеля Марыя Венядзіктаўна, удзельніца акцыі супраць дэкрэта аб «дармаедах», распавяла, чаму наважыла выйсці на пратэст.

- Я за гэтага бандыта (Аляксандра Лукашэнку - Заўв.) агітавала ў чатырох раёнах вобласці з сястрой і нябожчыкам братам, удзельнікам вайны, які ваяваў на Курскай дузе. Ён (Лукашэнка - Заўв.) не апраўдаў наш давер. Другі раз я ўжо не хадзіла галасаваць і ўсюды выступаю супраць гэтага лысага бандыта.

У мяне адзіны сын. Я нарадзілася ў сельскай мясцовасці, вайна была. Маці нарадзіла брата. Я гадавала яго, маці сыходзіла ў поле і мне пакідала. Я дзіця вайны. І ў падпаленых хатах была, і ў вагоны мяне грузілі. Я хачу звярнуцца да народа, каб мяне пачулі, - сказала Марыя Венядзіктаўна, накіроўваючыся да мікрафонаў, каб выступіць перад прысутнымі.

Нагадаем, у Гомелі прайшла масавая акцыя супраць дэкрэта аб «дармаедах». Сharter97.org вёў анлайн-трансляцыю з месца падзей.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках