19 красавiка 2024, Пятніца, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмія навук прэзентавала новы тлумачальны слоўнік беларускай мовы

5
Акадэмія навук прэзентавала новы тлумачальны слоўнік беларускай мовы

У новым выданні знайшоў адлюстраванне сучасны стан лексікі і фразеалогіі беларускай літаратурнай мовы.

Новы «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» будзе прэзентаваны грамадскасці 22 лютага, паведамляе БелТА са спасылкай на супрацоўнікаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук.

Аднатомны слоўнік падрыхтаваны спецыялістамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Ён выйшаў у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». У новым выданні знайшоў адлюстраванне сучасны стан лексікі і фразеалогіі беларускай літаратурнай мовы.

У папярэднім слоўніку была ў асноўным лексіка, характэрная для 1980-1990 гадоў, але за апошнія дзесяцігоддзі слоўнікавы запас беларускай мовы значна папоўніўся. Новае выданне «Тлумачальнага слоўніка» змяшчае гэтую новую лексіку.

Спецыялісты адзначаюць, што некаторыя словы набылі ў сучаснай беларускай мове значэнні, якія дагэтуль не адзначаліся ў слоўніку. Адбылося вяртанне значнай колькасці лексічных адзінак, якія нядаўна знаходзіліся на перыферыі лексічнай сістэмы, з'явіліся шматлікія запазычанні, у асноўным англа-амерыканізмы.

У аднатомным слоўніку больш за 65 тысяч слоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках