25 красавiка 2024, Чацвер, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз трагедыю «на бульбе» супраць кіраўніцтва школы распачатая крымінальная справа

40
Праз трагедыю «на бульбе» супраць кіраўніцтва школы распачатая крымінальная справа
ФОТА: СЛЕДЧЫ КАМІТЭТ

Праваабаронцы і бацькі загінулай 8-класніцы з Маладзечна дамагліся такой пастановы ад пракуратуры.

У дачыненні да службовых асоб школы, у якой вучылася дзяўчынка, якая загінула на полі падчас уборкі ўраджаю, распачатая крымінальная справа. Пра гэта tut.by паведаміў пракурор Менскай вобласці Алег Лаўрухін.

Пракурор пракаментаваў гібель школьніцы на поле ў Маладзечне.

— Сітуацыя да канца не вырашаная, — заявіў Алег Лаўрухін. — Так, кіроўца панёс пакаранне, але цяпер у дачыненні да службовых асоб школы распачатая крымінальная справа. Вывучаецца, як дзяўчынка ўсё-такі апынулася на поле. Не выключана, што гэта справа таксама будзе накіраваная ў суд.

Нагадаем, 29 верасня падчас выканання сельскагаспадарчых работ у СВК «Усход-Агра» загінула вучаніца 8-га класа сярэдняй школы №11 Маладзечна 13-гадовая Вікторыя Папчэня — на яе наехаў грузавік з бульбай. У дачыненні да кіроўцы распачалі крымінальную справу.

На пачатку кастрычніка бацька школьніцы Алег Папчэня накіраваў заяву ў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы. Ён прасіў правесці спецыяльнае расследаванне няшчаснага выпадку. На думку праваабаронцаў, у дзеяннях наймальніка (СВК «Усход-Агра») і чыноўнікаў сферы адукацыі (якія непасрэдна адправілі школьніцу на сельгасработы) бачыцца цэлы шэраг парушэнняў.

У канцы кастрычніка Маладзечанскі міжраённы аддзел Дэпартамента дзяржінспекцыі працы адмовіў у расследаванні. Галоўным аргументам было тое, што ў Беларусі падпісваць працоўны дамовы дапускаецца толькі з грамадзянамі ва ўзросце ад 14 гадоў — а загінулай было ўсяго 13. І «ні працоўных, ні грамадзянска-прававых стасункаў паміж ААТ «Усход-Агра» і школьніцай не ўстаноўлена» — а без іх і расследавання не будзе. Тады сям'я школьніцы звярнулася ў суд.

У снежні суд Маладзечанскага раёна адмовіў у задавальненні іскавых патрабаванняў бацькі. І толькі абавязаў аддзел адукацыі правесці сваё спецрасследаванне са складаннем акту формы Н-2 паводле выніку (як няшчасны выпадак з навучэнцам).

Пасля смерці 13-гадовай Вікторыі Папчэні вымовы атрымалі дырэктар школы, дзе вучылася дзяўчынка, і начальнік аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама. Высветлілася, што яшчэ вясной Міністэрства адукацыі рассылала ліст, дзе ўказвала на забарону прыцягнення школьнікаў да сельскагаспадарчых работ.

У канцы снежня суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд кіроўцу грузавіка: 22-гадоваму Паўлу Цыбіну далі 3 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. На думку боку абвінавачвання, ён мог убачыць дзяўчынку ў люстэрка задняга віду, але пачаў рух заднім ходам і праявіў няўважлівасць. Бацькі школьніцы не патрабавалі ў кіроўцы кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках