25 красавiка 2024, Чацвер, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зладзілі маштабную праверку дзяжурных сіл СПА

7
У Беларусі зладзілі маштабную праверку дзяжурных сіл СПА

Да праверкі прыцягваліся больш за дзесяць лятальных апаратаў.

2 лютага ў рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл праведзена маштабная праверка дзеянняў дзяжурных сіл супрацьпаветранай абароны палётамі кантрольных цэляў, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

У якасці кантрольных цэляў для праверкі прыцягваліся больш за дзесяць лятальных апаратаў, якія дзейнічалі на розных вышынях — ад сярэдніх да гранічна малых.

У выніку дзеянняў дзяжурных сіл былі паспяхова праведзены абстрэлы і выкананы перахопы кантрольных цэляў разлікамі зенітных ракетных падраздзяленняў і экіпажамі знішчальнай авіяцыі.

Найбольшую выніковасць паказалі разлікі зенітных ракетных комплексаў "Тор-М2", С-300ПС, якія дзейнічалі з новых пазіцыйных раёнаў.

Асаблівасцю працы з кантрольнымі цэлямі было яе выкананне ў складаных метэаралагічных варунках.

У рамках нарошчвання маштабу праверкі 2 лютага атрымалі распараджэнне на прывядзенне ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці асобныя вайсковыя часці і падраздзяленні Берасцейскага гарнізона.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках