28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ адобраная пастанова аб скасаванні квот на беларускі тэкстыль

11
У ЕЗ адобраная пастанова аб скасаванні квот на беларускі тэкстыль

Цяпер пастанову павінна зацвердзіць Рада міністраў ЕЗ у агульных справах.

Пастановай Камітэта сталых прадстаўнікоў Еўразвязу (COROPER) адобранае скасаванне квот на беларускую тэкстыльную прадукцыю. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Рады ЕЗ, пастанова была прынятая 1 лютага.

Цяпер пастанову павінна зацвердзіць Рада міністраў ЕЗ у агульных справах, пасля чаго яна ўвойдзе ў дзеянне, як мяркуецца, у канцы лютага — пачатку сакавіка.

«Гэтае пытанне ўключанае ў парадак дня наступнай Рады ў агульных справах 7 лютага. Яно занесенае ў так званы «пункт А» — гэта азначае, што пагадненне аб ім ужо дасягнутае і пастанова будзе зацверджаная без абмеркавання», — сказалі ў прэс-службе.

Як паведамлялася раней, 19 студзеня праект пастановы аб скасаванні аўтаномных квот ЕЗ пры імпарце беларускіх тэкстыльных вырабаў быў ухвалены Еўрапарламентам.

Каментуючы гэтую падзею, начальніца ўправы замежна-эканамічных сувязяў канцэрна «Беллегпрам» Ганна Дашкава заявіла: скасаванне Еўразвязам квот на беларускі тэкстыль дасць штуршок развіццю гандлёва-эканамічных стасункаў і інвестыцый у беларускія прадпрыемствы.

Яна таксама заўважыла, што Беларусь ніколі не выбірала ўвесь аб'ём квот. «Але гэта было тэхнічнае абмежаванне. Для таго, каб завезці беларускую прадукцыю ў ЕЗ, імпарцёры павінны былі звярнуцца ў камісію, атрымаць дазвол. Так, яны яго

атрымлівалі. Але аднак краінам, у якіх не было такіх абмежаванняў тэхнічнага характару, было прасцей экспартаваць прадукцыю, чым нам», — патлумачыла прадстаўнік канцэрна.

Акрамя таго, сказала прадстаўніца канцэрна, калі раней прадукцыя «Беллегпрама» экспартавалася ў асноўным у Расею, то цяпер скасаванне квот «стане падмогай для актывізацыі экспарту ў заходнім кірунку».

Квоты ў дачыненні да 33 пазіцый беларускага тэкстылю Еўразвяз ужываў з 1993 года. З іх 11 пазіцый з'яўляюцца найбольш прыярытэтнымі кірункамі экспарту: баваўняныя тканіны, штаны, блузкі, мужчынскія кашулі, бялізна, паліто, плашчы і жакеты, курткі, сукенкі і спадніцы, верхняе адзенне трыкатажнае, ільняныя тканіны.

З 2005 года, калі ЕЗ, выконваючы дамову СГА, спыніў кватаваць імпарт тэкстыльнай прадукцыі, Беларусь засталася ледзьве не адзінай краінай у рэгіёне, пастаўкі з якой прадаўжаюць жорстка рэгулявацца.

Пытанне зняцця квот звязвалася з шэрагам фактараў: наколькі далёка Беларусь прасунецца ва ўступленні ў СГА, на якія дамоўленасці з ЕЗ яна выйдзе, наколькі моцна беларуская лёгкая прамысловасць будзе інтэграваная ў лёгкую прамысловасць Еўропы.

У 2009 годзе Еўракамісія скасавала квоты ў 13 з 33 пазіцый імпарту беларускага тэкстылю.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках