20 красавiка 2024, Субота, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Мы павінны абараняць дзяржавы, якія мяжуюць з імперыяй Пуціна

5
The Times: Мы павінны абараняць дзяржавы, якія мяжуюць з імперыяй Пуціна
ЭДВАРД ЛУКАС

Паўночнаеўрапейскі-балтыйска-польскі вайсковы саюз, што зараджаецца, мае патрэбу ў падтрымцы Брытаніі.

«У мінулыя выходныя на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі выразна адчувалася, што Pax Americana ў Еўропе прыйшоў канец», - сцвярджае аглядальнік The Times Эдвард Лукас (пераклад – inopressa.ru).

Лукас уважае: выступленні міністра абароны ЗША Мэціса і віцэ-прэзідэнта Майка Пенсы ў Мюнхене не змаглі ліквідаваць шкоду, нанесеную выказваннямі Трампа.

«Гэта ставіць Брытанію ў складанае становішча», - працягвае аўтар. З ягоных слоў, Вялікабрытанія - незаменная знешняя вайсковая сіла на новай «арэне бітваў для Еўропы» - у рэгіёне Балтыйскага мора. Так, у Эстоніі Вялікабрытанія цяпер служыць «апорнай дзяржавай» NATO: размяшчае там свае войскі і каардынуе абарону.

«Як мы ўмацуем свае войскі ў Эстоніі ў выпадку крызісу? - піша Лукас. - Раней мы б адказалі: «Патэлефануем у Пентагон». Цяпер нам, магчыма, спатрэбіцца новае развязанне».

Аўтар таксама асцерагаецца, што Расея можа перамагчы, імкліва падвысіўшы «стаўкі ў гульні». «Што мы будзем рабіць, калі Крэмль увядзе беспілотную зону над краінамі Балтыі і, магчыма, падмацуе гэты крок выпрабаваннямі маленькай глыбіннай бомбы з ядзерным зарадам?» - пытаецца ён.

На погляд Лукаса, недахопы ўзброеных сіл еўрапейскіх краін пагаршаюцца праз раздробленасць у сферы рэгіянальнай бяспекі.

Праўда, адзначае аўтар, цяпер пяць паўночнаеўрапейскіх краін, тры краіны Балтыі і Польшча спешна працуюць над новымі дамоўленасцямі ў сферы бяспекі.

«Але гэты новы паўночнаеўрапейскі-балтыйска-польскі міні-NATO мае патрэбу ў падтрымцы, якая ліквідавала б праломы ў абароне, - іншымі словамі, у кіраўніцтве звонку, якое павінна ўзяць на сябе краіна, якая валодае дыпламатычным і ваенным уплывам. А як наконт будучага кіраўніцтва Францыі, Нямеччыны і ЗША ёсць сумневы, такой краінай цяпер можа быць толькі Брытанія. Нашы абавязанні ў Эстоніі - імаверна, толькі пачатак нашых пачынанняў у Балтыі», - гаворыцца ў артыкуле.

«Калі мы зможам дапамагчы з аб'яднаннем усіх элементаў, то нашмат знізім імавернасць вайны з Расеяй для ўсіх, у тым ліку для нас саміх», - заключае аўтар.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках