20 красавiка 2024, Субота, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеіст менскага «Дынама» стаў найлепшым нападнікам тыдня ў КХЛ

1
Хакеіст менскага «Дынама» стаў найлепшым нападнікам тыдня ў КХЛ
Фрэдрык Петэрсан
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

Кантынентальная хакейная ліга назвала найлепшых гульцоў гульнявога тыдня.

Найлепшым брамнікам прызнаны Аляксандр Яроменка («Дынама» Масква), які ў двух матчах атрымаў дзве перамогі. Яроменка адбіў 96,88% кідкоў па сваёй браме пры каэфіцыенце надзейнасці 0,97 (абодва паказчыка - найлепшыя ў лізе за мінулы тыдзень), піша tut.by.

Найлепшым абаронцам названы Рыгор Панін (ЦСКА), які ў двух матчах атрымаў разам з камандай дзве перамогі і адзначыўся голам у браму «Спартака» і выніковай перадачай у паядынку з «Тарпедам». Абаронца армейцаў скончыў абодва матчы са станоўчым паказчыкам карыснасці пры агульным паказчыку (+6) (найлепшы вынік тыдня сярод абаронцаў). Панін правёў таксама 4 сілавыя прыёмы і заблакаваў 4 кідкі спаборнікаў.

Найлепшым нападнікам прызнаны Фрэдрык Петэрсан («Дынама» Менск), які вызначыўся ва ўсіх трох матчах тыдня. На ягоным рахунку - галы ў спаборніцтвах з «Ак Барсам» і «Нафтахімікам», а таксама дубль у браму «Лады». Усяго нападнік менчукоў набраў 5 (4+1) балаў. Таксама на ягоным рахунку 15 кідкоў па браме. Петэрсан не скончыў ніводзін з матчаў з адмоўным паказчыкам карыснасці пры агульным паказчыку (+1).

Найлепшым навічком прызнаны нападнік Арцём Міхееў («Металург» НК), які ў трох гасцявых матчах атрымаў разам з камандай дзве перамогі і набраў у іх 2 (1+1) балы. Нападнік «Кузні» не скончыў ніводзін з матчаў з адмоўным паказчыкам карыснасці. На ягоным рахунку таксама 5 блакаваных кідкоў. 21-гадовы Міхееў у сярэднім праводзіў на лёдзе 16 хвілін 35 секунд (найлепшы паказчык тыдня сярод навічкоў-нападнікаў).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках