18 красавiка 2024, Чацвер, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За колькі прадаюць рэчы былых дыктатараў на аўкцыёнах

10
За колькі прадаюць рэчы былых дыктатараў на аўкцыёнах
ФОТА: PAOLO COCCO/AFP

З малатка ідуць «ролексы» Хусэйна і футры Чаўшэску.

За колькі на сусветных аўкцыёнах можна купіць акуляры Садама Хусэйна або аўтамабіль Мусаліні, распавёў РБК.

У 2004 годзе на таргах аўкцыёну Christie's у Рыме была прададзеная калекцыя асабістых рэчаў прэзідэнта Аргентыны Хуана Дамінга Перона і ягонай жонкі Эвы Перон.

Пахавальны саван Эвы Перон быў прададзены за €130 тысяч, бібліятэка больш чым з тысячай рэдкіх кніг - за €120 тысяч, а вайсковая форма дыктатара - за €75 тысяч.

У 1996 годзе на аўкцыёне быў прададзены аўтамабіль Lancia Astura Беніта Мусаліні за $293 тысячы. У 2005 годзе ён быў перапрададзены зноў за $140 тысяч.

Аўтамабіль быў упершыню прадэманстраваны ў 1931 годзе на Парыжскім аўтасалоне. У 1938 году Мусаліні чакаў Адольфа Гітлера з візітам. Да ягонага прыезду завод у вытворчасці аўтамабіляў атрымаў заказ на чатыры (паводле іншай версіі - шэсць) такіх аўтамабілі.

НА ФОТА: паліто Перона, таксама выстаўленае на аукцыён
ФОТА: PAOLO COCCO/AFP

У 2007 годзе былі выстаўленыя на аўкцыён асабістыя рэчы Садама Хусэйна агульным коштам $700 тысяч. Сярод прадаваных рэчаў - гадзіннік Rolex за $200 тысяч, сонцаахоўныя акуляры ад Dior за $12 тысяч і асадка Cartier за $5 тысяч, а таксама срэбнае кольца з надпісам на арабскай мове: «Для цябе будзе адкрытая брама нябесная».

У студзені 2012 года былі выстаўленыя на аўкцыён рэчы румынскага лідара Мікалая Чаўшэску. Сярод лотаў - коўдра з леапарда першапачатковым коштам €1800, аўтаручка першапачатковым коштам €2 тысячы, а таксама футра жонкі Чаўшэску Алены.

15 лютага 2017 года Вярхоўны суд Філіпін пазбавіў Імэльду Маркас, жонку Фердынанда Маркаса, які ўцёк у 1986 годзе з краіны пасля 21 года праўлення, права на вяртанне канфіскаваных каштоўнасцяў. Каштоўнасці на суму $21 млн будуць выстаўленыя на аўкцыён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках