24 красавiка 2024, Серада, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч пашкодзіў нагу

6
Станіслаў Шушкевіч пашкодзіў нагу
Станіслаў Шушкевіч
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Аднак, палітык мае намер прачытаць лекцыю ў Кембрыджы.

Пра гэта першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч распавёў сайту Charter97.org:

- У мяне запланаваныя дзве важныя паездкі: мерапрыемства ў Баку і паездка ў Вялікую Брытанію, дзе я павінен чытаць лекцыі ў Кембрыджы.

Як зламаў? Ішоў афармляць візу ў брытанскі візавы цэнтр, спатыкнуўся і зламаў нагу.

Лекары раяць скасаваць паездку ў Кембрыдж, але я ўсё адно хачу ляцець: не магу сядзець без справы.

Добра, што нядаўна зрабілі дзве ўдалыя аперацыі на вачах, будзе чым заняцца - цяпер шмат чытаю, нават самым дробным шрыфтам. За апошні час прачытаў больш кніжак, чым за апошнія гадоў пяць.

Рэдакцыя Charter97.org зычыць Станіславу Станіслававічу хутчэйшага выздараўлення!

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках