28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальнікі рассылаюць менскім аўтамабілістам «лісты шчасця»

32
Камунальнікі рассылаюць менскім аўтамабілістам «лісты шчасця»
ФОТА З САЙТА STALMAG.BY

За невыкананне правілаў уборкі вакол аўто ў дварах аўтамабіліста могуць аштрафаваць на $305.

«Вось такія лісты рассылаюць сёння адначасова з рахункамі. Мы ўсё больш і больш вінныя дзяржаве...», - паведаміў сайту Charter97.org чытач.

«Паважаныя аўтаўладальнікі! Звяртаем вашу ўвагу, што з 2016.02.13 увайшлі ў дзеянне «Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання Менска», зацверджаныя пастановай менскага гарадскога «савета дэпутатаў». Згодна з пунктам 10 правілаў вы абавязаныя ажыццяўляць своечасовую ўборку праезнай часткі ад снегу і смецця на адлегласці не менш як 1 метр ад транспартнага сродку, калі належны вам транспартны сродак захоўваецца на тэрыторыях пры жылых дамах, праезнай частцы вуліц, дарог і праездаў», - напісана ў лісце, які распаўсюджвае ЖКГ.

У выпадку невыканання гэтых патрабаванняў аўтаўладальнікам пагражае штраф сумай 25 базавых адзінак - 575 рублёў ($305).

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках