25 красавiка 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сірыі загінулі чатыры расейскія вайсковыя дарадцы

37
У Сірыі загінулі чатыры расейскія вайсковыя дарадцы
Фота: Getty Images

Аўтамабіль, у якім яны ехалі, падарваўся на радыёкіраваным фугасе.

Яшчэ двое расейскіх вайскоўцаў у выніку здарэння атрымалі раненні. Цяпер за жыццё пацярпелых змагаюцца лекары, паведамляе расейская служба BBC.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў мінулы чацвер, 16 лютага, аднак паведамілі пра яго толькі цяпер. Паводле звестак мінабароны Расеі, у момант выбуху машына рухалася ў складзе аўтакалоны з аэрадрома Ціяс у кірунку Хомса.

Іншых падрабязнасцяў здарэння міністэрства пакуль не прыводзіць.

Расея праводзіць ваенную аперацыю ў Сірыі з восені 2015 года.

Паводле афіцыйных звестак, усяго расейскія вайскоўцы да 16 лютага страцілі за час аперацыі 23 чалавекі. З іх 20 загінулі ў баі, яшчэ трое належаць да небаявых страт. Цяпер агульная колькасць расейскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Сірыі, вырасла да 27.

Апошнімі да сённяшняга дня пацверджанымі выпадкамі гібелі расейскіх вайскоўцаў у Сірыі стала смерць палкоўніка Руслана Галіцкага ў Алепа ў пачатку снежня мінулага года і гібель дзвюх медсясцёр мабільнага шпіталя ў тым жа горадзе за некалькі дзён да гэтага.

Самымі буйнымі аднаразовымі баявымі стратамі расейскага боку стала гібель пяці вайскоўцаў у мінулым жніўні. Гелікоптэр Мі-8, у якім яны ляцелі, быў збіты з зямлі. У выніку загінулі абодва лётчыкі і тры пасажыры.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках