28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія гісторыкі плануюць даследаваць інфармацыю аб магчымым пахаванні Каліноўскага

2
Беларускія гісторыкі плануюць даследаваць інфармацыю аб магчымым пахаванні Каліноўскага

Знаходка літоўскіх археолагаў на гары Гедыміна парэшткаў паўстанцаў паўстання 1863-1864 гадоў не засталася без увагі беларускіх навукоўцаў.

Беларускія гісторыкі плануюць даследаваць інфармацыю аб магчымым месцы пахавання Кастуся Каліноўскага, паведаміў БелТА дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч.

З ягоных слоў, інфармацыя, якая з'явілася ў прэсе, аб знаходцы літоўскіх археолагаў на гары Гедыміна парэшткаў, як мяркуецца, паўстанцаў 1863-1864 гадоў, а канкрэтна Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага, не засталася без увагі беларускіх навукоўцаў. Аднак даваць каментары на гэты конт рана, бо выстаўленая версія - толькі здагадка. Трэба правесці даследаванні, перш чым рабіць высновы. Беларускія спецыялісты будуць цікавіцца справай у літоўскіх калег, сказаў Вячаслаў Даніловіч.

Днямі СМІ паведамілі аб знаходцы літоўскімі спецыялістамі ў выніку сходу грунту на гары Гедыміна дзвюх магіл з парэшткамі пяці целаў з завязанымі рукамі. Быў знойдзены таксама срэбны медальён, які можа датавацца сярэдзінай XIX стагоддзя. Гэта паслужыла асновай для здагадкі аб магчымым пахаванні паўстанцаў 1863-1864 гадоў на гары Гедыміна. Кастусь Каліноўскі быў пакараны смерцю на Лукішскай плошчы ў Вільні. Месца пахавання невядомае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках