25 красавiка 2024, Чацвер, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія каталікі здзейсняць пілігрымку ў Грузію

1
Беларускія каталікі здзейсняць пілігрымку ў Грузію
ФОТА: BELSAT.EU

Паломніцтва ў гэтую краіну, да месца ранняга хрысціянства, пройдзе 13-20 траўня.

Новым маршрутам паломніцкага бюро «Каталіцкі пілігрым» пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі стала Грузія. Паломніцтва ў гэтую краіну, да месца ранняга хрысціянства, пройдзе 13-20 траўня, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйны сайт Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Малітоўнае падарожжа ўключае наведванне наступных месцаў: Тбілісі, Мцхета, Баржомі, цытадэль Анануры, Ахалцыхе, Вардзія, Кахеція, Кварэлі.

Удзельнікі пілігрымкі даведаюцца, які з грузінскіх гарадоў называюць другім Ерусалімам, пазнаёмяцца з шэрагам аб'ектаў, якія прэтэндуюць на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама наведаюць шэраг сакральных храмаў і манастыроў.

Грузія стала восьмай краінай пасля Арменіі, Ізраіля, Італіі, Літвы, Партугаліі, Польшчы і Францыі, у якую праводзіць малітоўныя падарожжы «Каталіцкі пілігрым».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках