29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

New York Post назваў прычыну смерці Віталя Чуркіна

New York Post назваў прычыну смерці Віталя Чуркіна
ФОТА: ALLISON JOYCE / REUTERS

Сталы прадстаўнік Расеі пры ААН памёр праз сэрцавы прыступ.

Пра гэта паведамляе «Дождж» са спасылкай на New York Post.

Паводле звестак крыніц выдання, Чуркін знаходзіўся ў будынку сталага прадстаўніцтва Расеі пры ААН на 67-й вуліцы ў Нью-Ёрку, калі ў яго здарыліся праблемы з сэрцам. Са звестак выдання, яму стала дрэнна пад 9.30 раніцы паводле амерыканскага часу.

Чуркін быў у непрытомным стане, яму была патрэбная сэрцава-лёгачная рэанімацыя, піша New York Post. Аб ягонай смерці абвясцілі на пасяджэнні ў ААН.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках