18 красавiка 2024, Чацвер, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фальшываманетчыкі друкавалі грошы на лецішчы пад Менскам

14
Фальшываманетчыкі друкавалі грошы на лецішчы пад Менскам
АРХІЎНАЕ ФОТА

У гэтым годзе падазраваныя зрабілі і збылі 30 фальшывых банкнотаў па 20 рублёў.

Двух фальшываманетчыкаў затрымалі менскія праваахоўнікі. 17 лютага ў сталіцы былі выяўленыя дзве фальшывыя купюры па 20 рублёў.

Праваахоўнікі высветлілі, што купюры збываў беспрацоўны 25-гадовы мянчук, раней неаднаразова судзімы. Пры затрыманні ў яго знайшлі яшчэ сем такіх жа фальшывых банкнот, паведамляе «Еўрарадыё».

Мянчук дзейнічаў не адзін. Ягонага саўдзельніка затрымалі на лецішчы ля вёскі Скураты Смалявіцкага раёна Менскай вобласці. Паведамляецца, што 27-гадовы беспрацоўны мужчына быў затрыманы прама падчас вырабу фальшывых грошай. Падчас вобшуку праваахоўнікі канфіскавалі шэсць падробленых купюр, кампутарную і памнажальную тэхніку, а таксама 10 лістоў фармату А4 з выявай аналагічных купюр.

Паводле звестак праваахоўнікаў, у студзені-лютым 2017 года падазраваныя зрабілі і збылі 30 фальшывых банкнотаў па 20 рублёў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках