24 красавiка 2024, Серада, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан адмовіўся прадаваць Беларусі танную нафту

85
Азербайджан адмовіўся прадаваць Беларусі танную нафту
КАЛАЖ: ИНОСМИ

Доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Іранам таксама зрываецца.

Менск ацаніў азербайджанскую нафту занадта нізка, таму Баку вымушаны адмовіцца ад супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтра нафтавых даследаванняў Ільхам Шабан, паведамляе belsat.eu.

Са слоў Шабана, у 2016 годзе Азербайджан адправіў у Беларусь толькі адну партыю нафты аб'ёмам больш за 500 тысяч тон. На пачатку гэтага года пастаўкі спыніліся.

«Як паведамляюць беларускія СМІ, урад краіны планаваў закупляць азербайджанскую нафту ўсяго за $30 за барэль. Гэта значыць, тым жа коштам, якім Беларусь імпартуе расейскую нафту. Азербайджан жа рэалізуе нафту рынкавым коштам», - адзначыў экспэрт.

Шабан адзначыў, што нафтавыя праекты не могуць быць сацыяльнай або міжурадавай праграмай.

«Гэта значыць, пра саступкі не можа ісці і гаворкі, нават калі паміж імпарцёрам і экспарцёрам склаліся цёплыя і дружалюбныя стасункі. Мы не можам зрабіць зніжку, але можам гарантаваць пастаўку высакаякаснага паліва, якое адпавядае еўрапейскім стандартам», - дадаў ён.

Кіраўнік цэнтра нафтавых даследаванняў адзначыў, што чым далей знаходзіцца экспарцёр, тым даражэй будзе каштаваць нафта.

«Таму можна сказаць, што партнёрства з Іранам не будзе мець доўгатэрміновы характар. Хутчэй за ўсё, іранцы зробяць дзве-тры пастаўкі ў Беларусь, і на гэтым скончыцца іх супрацоўніцтва», - адзначыў Шабан.

18 лютага стала вядома, што Іран паставіць у Беларусь 600 тысяч барэляў (84 тысячы тоны) нафты да канца лютага. У канцэрне «Белнафтахім» гэтую інфармацыю не пацвярджаюць, аднак падкрэсліваюць, што «канцэрн займаецца выкананнем даручэння кіраўніка дзяржавы ў дыверсіфікацыі паставак нафты».

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках